Ігар Бабыр, тады - гендырэктар "Гродна Азот". Фота: Алена Кавальчук
У сярэдзіне траўня рэдакцыя Hrodna.life паспрабавала дамовіцца на інтэрв'ю з новым кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна Ігарам Бабыром. Спачатку ў прыёмнай паведамілі, што ён не супраць. Але праз тыдзень, пакуль рэдакцыя ўзгадняла дату, ён перадумаў. Тады Hrodna.life адправіў яму афіцыйны запыт. Што з гэтага атрымалася?
«На Ваш зварот, які паступіў у адміністрацыю Ленінскага раёна г. Гродна, паведамляем, што ТАА «Гродна Лайф Медыя» адсутнічае ў пераліку сеткавых выданняў, зарэгістраваных у Дзяржаўным рэестры сродкаў масавай інфармацыі на 27.04.2021, таму аказанне садзейнічання ў падрыхтоўцы журналісцкага матэрыялу лічым немэтазгодным.
У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь
Hrodna.life сапраўды не мае рэгістрацыі ў Міністэрстве інфармацыі. Гэта значыць, што мы працуем не як сеткавае выданне (мае рэгістрацыю), а як інтэрнэт-рэсурс (не мае). Згодна з пункам 1.1 арт. 30 Закона аб СМІ, уладальнік інтэрнэт-рэсурсу мае права збіраць, атрымліваць, перадаваць і распаўсюджваць інфармацыю любым спосабам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Чыноўнікі і сілавікі не раз казалі аб тым, што мы не прадстаўляем у тэкстах бок улады. Мы хочам паказаць, што, наадварот, часта звяртаемся па каментар да прадстаўнікоў улады, але, на жаль, не атрымліваем адказаў.
Рэдакцыя Hrodna.life адправіла Ігару Бабыру дзевяць пытанняў. Мы цікавіліся:
Ігару Бабыру — 56 гадоў. Ён родам з Ноўгарада-Северскага Чарнігаўскай вобласці. У розныя гады на «Хімвалакно» працаваў інжынерам, інжынерам-канструктарам, вядучым інжынерам, намеснікам галоўнага механіка, начальнікам аддзела, начальнікам камерцыйнага кіравання, намеснікам дырэктара па камерцыйных і эканамічных пытаннях. З 14 верасня 2017 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот».
Аб прызначэнні Ігара Бабыра на пасаду кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна гараджанам стала вядома 30 красавіка. З 5 траўня ён прыступіў да абавязкаў. Папярэдні кіраўнік адміністрацыі Іван Курман стаў кіраўніком справамі Гродзенскага аблвыканкама.
Бабыря вядзе пытанні, згодна з сайтам адміністрацыі:
Мяркуючы з інфармацыі ад сакратара, цяпер Ігар Бабыр знаёміцца з раёнам, яго школамі, установамі, арганізацыямі. Напрыклад, ён удзельнічаў у парадзе калясак на Дзень сям'і.
Чытайце таксама: Обещал не увольнять, но «действовал по закону». Чем запомнился бывший гендиректор «Гродно Азот»
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…