Навіны

Продаж тураў у Албанію і Чарнагорыю прыпынілі. У гродзенцаў яны былі найбольш папулярнымі

Ад 29 траўня тураператары прыпыняюць палётныя праграмы ў Чарнагорыю, Албанію і Балгарыю — але толькі да 6 чэрвеня. Яны спадзяюцца, што далей сітуацыя неяк вырашыцца. Разам з імі спадзяюцца і турыстычныя агенцтвы. Hrodna.life высветліў, як цяпер працуюць гродзенскія турфірмы.

28 траўня стала вядома, што Украіна таксама закрыла паветраную прастору для беларускіх авіякампаній. Праз гэта гродзенскае турагенцтва «Дон Кіхот» прыпыніла палётную праграму ў Чарнагорыю, Албанію і Балгарыю з 29 траўня да 6 чэрвеня. Такія даты стаяць у афіцыйнай рассылцы ад тураператараў, расказала Hrodna.life Святлана Якімава, дырэктарка турагенцтва. «Гэта была рассылка на бліжэйшыя рэйсы». Паводле яе, тэрмін прыпынення можа працягвацца, але тураператары спадзяюцца на нейкае вырашэнне сітуацыі - магчыма, шлях у аблёт Украіны. Вылеты ў Чарнагорыю і Албанію былі з Мінска, у Балгарыю — з Гродна.

Для кліентаў пакуль ёсць тры варыянты: можна змяніць кірунак для адпачынку, напрыклад, замест Чарнагорыі паляцець, умоўна, у Грузію; можна змяніць тэрміны вылету тым, хто гатовы перанесці адпачынак на пазнейшы час; можна вярнуць грошы. «Але калі тураператары змогуць зрабіць вяртанне, пакуль не зразумела: яны жа заплацілі „Белавіа“, гатэлям».

«Гэта боль»

Самыя папулярныя кірункі ў гродзенцаў гэтай вясной былі як раз Албанія і Чарнагорыя. «Гэта боль. Албанія была адзінай краінай, якая прымала нас без ПЦР, без каранціна, і па вяртанні не было каранціну, Чарнагорыя таксама пускае без ПЦР», — распавяла Святлана. Аўтобусныя туры ва Украіну пакуль прадаюць з мінімальнай перадаплатай, каб у выпадку адмены не давялося вяртаць шмат грошай. Украіна туры пакуль не прапускае.

Туры з пералётамі ў Турцыю і Егіпет захоўваюцца, але шлях праз Расію пацягне змены ў раскладзе. Туры ў Туніс пакуль пад пытаннем, расказалі ў турагенцтве са спасылкай на інфармацыю тураператараў.

Утрымацца на плаве турагенцтву дапамагае праца з унутраным турызмам: экскурсіямі па Беларусі, прыёмам у Гродне.

Аператары спадзяюцца, што ўсё вырашыцца

У турыстычнай кампаніі «Інтэрсіці» дасюль не вызначыліся са зменамі ў турах. «Пакуль бліжайшыя рэйсы адмянілі, але мы спадзяемся, што пасля яны адбудуцца», — расказалі Hrodna.life у гродзенскім офісе.

Кампанія займалася толькі турамі з авіяпералётамі. «Былі ўсе кірункі, зараз пытанне з Чарнагорыяй і Албаніяй, Тунісам. Астатняе лётае, спадзяемся, што будзе лётаць і далей. Літаральна ўчора яшчэ рэзервавалі». Больш за ўсё кліенты куплялі туры ў Туніс, Чарнагорыю, Албанію, менш — у Турцыю, Кіпр. «Пакуль усё пад пытаннем, усё можа змяніцца. Спадзяемся, што ўсё вырашыцца, „Белавія“ прапрацоўвае варыянты».

Куды не паляцім

Зараз для кампаніі «Белавіа» закрыта паветраная прастора многіх краін Еўрасаюзу і Украіны.

Да 25 чэрвеня «Белавіа» прыпыніла палёты ў Рыгу, да 26 чэрвеня — у Вільню, да 25 жніўня — у Кіеў, Львоў, Адэсу і Харкаў.

Да 30 чэрвеня скасаваныя рэйсы ў Кішынёў, Бялград, Будапешт і Ларнаку. Рэйс у Стамбул будзе выконвацца па змененым маршруце, паведаміла кампанія.

Да 30 кастрычніка скасаваныя палёты «Белавіа» ў Варшаву, Мілан, Амстэрдам, Рым, Франкфурт, Берлін, Мюнхен, Гановер, Вену, Брюсэль, Барселону, Парыж, Лондан, Калінінград, Стакгольм, у Фінляндыю і Чэхію.

Яшчэ ў 2019 годзе з Гродна можна было паляцець на адпачынак у Турцыю, Егіпет, Балгарыю, Туніс і Чарнагорыю. У 2020 годзе праз каранавірус вылеты распачаліся толькі ў сярэдзіне ліпеня і толькі ў Турцыю і Егіпет. Адначасова з мінскага аэрапорта можна было патрапіць у Чарнагорыю і Албанію. У сезоне 2021 палёты ў Егіпет з Гродна пачаліся з 27 красавіка, планаваліся палёты ў Балгарыю.

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024