Бесперасадачныя вагоны Гродна-Масква пачнуць курсаваць з 11 чэрвеня па няцотных днях. У інтэрнэт-раскладзе Беларускай чыгункі вагоны ёсць да 29 чэрвеня ўключна. Цана квіткоў ў плацкартны вагон 140,36 рублёў. Бакавое месца 126,56 рублёў. У купэйны вагон 255,88 рублёў.
Прычапныя вагоны будуць адпраўляцца з Гродна ў 15:36. Прыбыццё ў Маскву — у 7:13. У адваротным накірунку вагоны паедуць па цотных днях. Адпраўленне з Масквы ў 22:17, прыбыццё ў Гродна ў 11:56.
Рэдакцыі Hrodna.life не атрымалася датэлефанавацца ў прэс-цэнтр Беларускай чыгункі, каб даведацца пра цану, колькасць месцаў і перспектывы злучэння пасля 29 чэрвеня. У кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі інфармацыі таксама яшчэ няма.
Пасля прыпынення курсавання цягнікоў 5 красавіка 2020 паміж Беларуссю і Расіяй, з-за пандэмііі COVID-19, рух цягнікоў паміж Мінскам і Масквой распачаўся 21 лютага.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…