Навіны

«Весела і з карысцю». Гродзенцы за гадзіну забегу сабралі амаль 250 кілаграм смецця

Першы плогінг-забег прайшоў у Гродне 23 траўня. Дыстанцыю ў 2,5 кіламетра ў пошуках смецця пераадолелі 47 гродзенцаў. Разам яны сабралі 247 кг (1535 л) смецця. Карэспандэнтка Hrodna.life далучылася да забегу, каб даведацца пра ўражанні ўдзельнікаў.

Шмат прыгожых месцаў і ўсюды шмат смецця

Першымі да фінішу дабеглі Марына і Іна. «Бегчы было няцяжка і цікава. Часта спыняліся і збіралі смецце, — расказалі дзяўчаты. — Прабягалі каля бэзавага саду, каля аэраклуба ў Караліно — шмат прыгожых месцаў. І ўсюды было шмат смецця. У адным месцы знайшлі схаванае пахаванне сабакі з надпісам на помніку «Ціма, ты быў добрым».

Гродзенкі Марына і Іна першымі прайшлі дыстанцыю плогінг-забегу: «Нам вельмі спадабалася. Будзем сачыць за хлопцамі [арганізатарамі. — Заўв. Hrodna.life], з задавальненнем паўдзельнічаем яшчэ раз і яшчэ раз»

Дзяўчаты распавялі, што захапляюцца спортам на аматарскім узроўні: «Бегаем, плаваем, займаемся ёгай». Пра плогінг-забег даведаліся аднымі з першых з Instagram-акаўнта арганізатараў.

Плогінг-забег прайшоў у шасці гарадах Беларусі. Гродзенцы бегалі ў раёне старога аэрадрома «Караліно» і Юбілейнага возера. Летам гэтыя пляцоўкі становяцца традыцыйнымі месцамі адпачынку гродзенцаў. Тут праходзяць аўтамабільны фестываль SunDay, авіяцыйны фестываль, працуе летні аўтакінатэатр.

Чытайце таксама: Совместить пробежку и сбор мусора: в Гродно пройдет плоггинг-забег

Весела, а галоўнае з карысцю

Разам з дзецьмі і вучнямі ўдзельнічала ў плогінг-забегу Валянціна Замана з бегавога клуба Run4Fun.

«Так бегаць я згодная, — кажа Валянціна. — У калектыве, весела, а галоўнае — з карысцю. Смецця шмат, мы сабралі тры пакеты». Адна з яе вучаніц, дзевяцігадовая Маша, кажа, што «бегчы было весела, я зусім не стамілася».

Каманда клуба Run4fun на плогінг-забегу пад Гроднам 23 траўня

Аднавіцца на фоне прыроды

Міхаіл Войцішык даведаўся пра забег з сацыяльных сетак і прыйшоў «на замінку» пасля спаборніцтваў, у якіх удзельнічаў напярэдадні. «Вядома, спадабалася. [На ўчорашнім забегу] стаміўся. А тут аднавіўся на фоне прыроды».

Удзельнікі першага гродзенскага плогінг-забегу. Многія прыйшлі з дзецьмі, а некаторыя — нават з сабакамі
Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025