Новости

Новыя вобшукі па «справе Аўтуховіча», жоўтыя біркі ў «палітычных» і смерць Ашурка. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Тром гродзенцам запыталі пакаранне па «справе Ціханоўскага». Мясцовых актывістаў аштрафавалі за БЧБ-сцяг. Палітвязень Вітольд Ашурак памёр у калоніі праз некалькі дзён пасля паведамлення аб жоўтых бірках у «палітычных». Рэдакцыя Hrodna.life сабрала кепскія навіны за тыдзень. Але знайшлося месца і адной добрай.

Штраф за БЧБ-сцяг у аўтамабілі

Грамадскага актывіста і гаспадара сядзібы «Гасціна» Віталя Карабача з вёскі Пескі 17 траўня суд Лідскага раёна аштрафаваў на 30 базавых велічынь (870 рублёў). Суддзя Максім Філатаў палічыў, што ён праводзіў «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства». Пікетам палічылі БЧБ-сцяг у аўтамабілі Карабача, які стаяў на яго прыватнай тэрыторыі за плотам.

Віталя Карабача затрымалі на яго ўласным падворку, амаль трое сутак ён правёў у зняволенні ў Лідскім ізалятары, піша «Гарадзенская вясна».

Штраф — 40 базавых, а БЧБ-сцяг — знішчыць

Палітычнага актывіста Мікалая Уласевіча з мястэчка Варняны 17 траўня ў судзе Астравецкага раёна асудзілі за нібыта правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Так кваліфікавалі міліцыянты і так вызначыў суд факт вывешвання Уласевічам у сваёй альтанцы на ўласным падворку бел-чырвона-белага сцяга.

Суддзя Святлана Лабар пастанавіла не толькі аштрафаваць Уласевіча на 40 базавых велічынь (1160 рублёў), але і знішчыць яго асабісты бел-чырвона-белы сцяг. Мікалай Уласевіч не згодны з пастановай і збіраецца яе абскардзіць, піша «Гарадзенская вясна».

Запыталі пакаранне па «справе Ціханоўскага»

Тром гродзенцам, якіх затрымалі год таму разам з Ціханоўскім, запыталі пакаранне: Яўгену Разнічэнку — тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Уладзіміру Кнізе — чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Дзмітрыю Фурманаву — два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Рэдакцыя Hrodna.life узгадала падрабязнасці справы.

Абвінавачаныя Уладзімір Кніга, Яўген Разнічэнка і Дзмітрый Фурманаў. Фота: ПЦ «Вясна»

Андрэй Пачобут — у Жодзінскім СІЗА

Андрэя Пачобута перавезлі ў жодзінскае СІЗА. Раней яго ўтрымлівалі ў СІЗА № 1 Мінска. Журналіста і сябра Саюзу палякаў у Беларусі Андрэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка ў Гродне. Ён у статусе падазраванага па крымінальнай справе па ч. 3 арт. 130 КК (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці і рэабілітацыі нацызму), піша «Гарадзенская вясна».

Калонія за каментар

35-гадовы жыхар Дзятлаўскага раёна атрымаў тры гады калоніі за нібыта «распальванне сацыяльнай варожасці і нацыянальнай варожасці ў сацсетцы». Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.

«У 2019−2020 гадах у розных суполках у сацсетцы ён пакідаў экстрэмісцкія па сваім змесце каментары. Мэта іх — распачаць сацыяльную варожасць у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а таксама нацыянальную варожасць», — распавялі ў пракуратуры.

Сваю віну мужчына прызнаў часткова. У 2018 годзе яго ўжо судзілі за аналагічныя злачынствы.

Судзяць гродзенку з анкалогіяй

У Гродне началі судзіць трох жанчын. Адна з іх — з анкалогіяй. Жанчын абвінавацілі па арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і арт. 364 КК «Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Гаворка ідзе пра падзеі 6 верасня 2020 года у Гродне.

Паведамілі аб жоўтых бірках ў «палітычных»

«Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк», — цытаваў ліст Вітольда Ашурка з шклоўскай калоніі «Рух «За Свабоду».

Журналіст выйшаў на волю

Відэааператар Андрэй Фралоў каля 20.45 19 траўня выйшаў з Лідскага ІЧУ. Яго сустрэлі блізкія і калегі.

Андрэя Фралова затрымалі ўвечары 4 траўня ў Бярозаўцы і змясцілі у Лідскі ізалятар часовага ўтрымання. Да суда ён знаходзіўся там. Суд над гродзенскім відэааператарам прайшоў 7 траўня ў Лідскім раённым судзе. Ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту і штраф у 30 базавых велічынь (870 рублёў).

Вобшукі па «справе Аўтуховіча»

У 7.20 раніцы 20 траўня ў кватэру воіна-афганца, маёра запасу Міхаіла Варанца ў Слоніме прыйшлі з ператрусам працаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Ператрус доўжыўся прыкладна тры гадзіны. Забралі ноўтбук, тэлефон, сістэмны блок камп’ютара, флэшкі.

Па вяртанні з допыту Міхаіл Варанец патлумачыў, што гэты візіт да яго і канфіскацыя тэхнікі звязаныя з асобай Мікалая Аўтуховіча і справай аб тэрарызме, якое вядзе КДБ, піша «Гарадзенская вясна».

Ігару Банцэру прысуд пакінулі ў сіле

Музыка Ігар Банцэр паспрабаваў абскардзіць свой прысуд — паўтара года «хіміі» — у Гродзенскім абласным судзе. Яго пакінулі без зменаў.

Справу 20 траўня разглядала судовая калегія ў складзе суддзяў Собалева, Заяц і Рачынскага. У справе ўдзельнічаў пракурор Корда.

Ігара судзілі за танец, які ён выканаў у верасні перад міліцыянтам. Паводле версіі пракурора, ён прадэманстраваў пры гэтым свае геніталіі. Сам Ігар настойваў: ён быў у стрынгах, так што міліцыянт не мог бачыць яго голым.

Ігар Банцэр ў Гродзенскім абласным судзе. Фота: Алена Кавальчук

Смерць палітвязня

Актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак памёр у папраўчай калоніі № 17 Шклова. Аб яго смерці СМІ паведамілі 21 траўня. Меркаваная прычына — спыненне сэрца.

Чытайце таксама: Уволили активиста, ужесточили приговор, дали штраф за «Погоню». Как прошла неделя в Гродно и области

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024