Ілюстрацыйнае фота. Фота: progamer.ru
Да 1 верасня ў ліцэі № 1 Гродна створаць незвычайны кабінет астраноміі. Для яго закупяць акуляры віртуальнай рэальнасці, тэлескоп і іншую тэхніку. Кабінет будзе працаваць як гарадскі рэсурсны цэнтр — наведаць яго змогуць усе жадаючыя.
Пакуль падрабязнасцяў пра будучыню кабінета астраноміі няшмат — працэс на стадыі закупкі, распавёў Hrodna.life дырэктар ліцэя Ігар Маслаў. Для кабінета плануюць закупіць мультымедыйнае абсталяванне. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце дзяржзакупак.
Аўкцыён уключае восем лотаў: шлем віртуальнай рэальнасці Oculus Quest 2 64 GB за 1 600 рублёў, аптычны тэлескоп Sky Watcher BK P2001 EQ5 за 3 470 рублёў, персанальны камп’ютар за 3 830, манаблок за 2 000 рублёў. А таксама партатыўную зарадную прыладу, медыяплэер, Wi-Fi-роутар і вадкакрысталічны тэлевізар. Фінансаванне плануюць узяць з бюджэту горада.
У акулярах віртуальнай рэальнасці можна граць як стоячы, так і седзячы. Да тэлескопу купяць лінзы, акуляры і святлафільтры. Праз гэты тэлескоп можна ўбачыць Венеру, Марс, кольцы Сатурна, месяц, каметы і структуру туманнасцяў і галактык.
Электронны аўкцыён прызналі несапраўдным — паступіла толькі адна прапанова на адзін з лотаў. Праз некаторы час дзяржзакупку паўтораць.
Абноўлена. 19 траўня абвясцілі новы аўкцыён — падрабязнасці тут.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…