Новости

Аэравакзал за $ 40. З аўкцыёну прадалі самы вялікі занядбаны будынак Гродна

Недабудаваны аэравакзал у Абухаве пад Гродна 20 траўня змяніў уласніка. Гродзенскі бізнесмен купіў комплекс будынкаў у 15 км ад горада за 185 рублёў. Ён быў адзіным удзельнікам аўкцыёну. Іншых ахвочых набыць аэравакзал не знаходзілася 11 гадоў.

Купіў вакзал. Навошта — пакуль не ясна

За 11 гадоў кошт аэравакзала змяняўся ад 23 млн недэнамінаваных рублёў у 2010 годзе да 1 базавай велічыні (21 рубель) у 2016. У 2020 цана самага вялікага занядбана Гродна склала 185 рублёў. Гэта шэсць базавых велічынь (174 рублі) і нацэнка ў 5% праз адсутнасць канкурэнтаў на таргах. З адзіным пакупніком адразу заключылі дамову куплі-продажу.

Новы ўласнік — уладальнік буйной гандлёва-лагістычнай кампаніі. Магчыма, набыты комплекс будынкаў выкарыстаюць у лагістыцы паветраных перавозак.

«Кажучы па-простаму — мы яшчэ не ведаем, што рабіць з гэтым будынкам, — прызнаўся новы ўладальнік аэравакзала журналісту „Вячэрняга Гродна“. — Спачатку трэба зрабіць яго абследаванне, каб разумець, у якім тэхнічным стане ён знаходзіцца. Нам трэба ведаць, ці можна з ім праводзіць рэканструкцыю, ці трэба зусім зносіць, таму ад вынікаў абследавання будзе залежаць далейшае рашэнне па аб’ёме і будаўніцтве гандлёва-лагістычнага цэнтра (ТЛЦ)».

Па ўмовах таргоў, мэтавае прызначэнне аб’екта можна змяніць. Тут можна пабудаваць аб’ект адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння ці гасцініцу.

Праз спецыфічную архітэктуру і аддаленасць ад горада аэравакзал доўга заставаўся неліквідам. У розныя гады пабудовы прапаноўвалі выкарыстоўваць пад конна-спартыўны цэнтр, транспартна-лагістычны цэнтр, скаладром і нават проста — разабраць на будматэрыялы.

Што далей

Разам з будынкам аэравакзала новы ўладальнік атрымаў зямельны ўчастак плошчай 1,14 гектара ў арэнду на 51 год. Перапрадаваць аб’ект да заканчэння будаўніцтва забаронена.

Аэравакзал каля Абухава пачалі будаваць у 1985 годзе. З вышыні форма будынка нагадвае птушку з раскінутымі крыламі. Такой была творчая задумка савецкіх архітэктараў. Да пачатку 1990-х паспелі пабудаваць 9-павярховы адміністрацыйны корпус на 18,5 тысяч квадратных метраў, залы чакання і эстакады. Правялі электракамунікацыі і вадаправод, пачалі ўстаўляць вокны. З развалам СССР будаўніцтва замарозілі.

За два гады неабходна распрацаваць праект рэканструкцыі, за чатыры — увесці будынак у эксплуатацыю. Прадпрымальніцкую дзейнасць трэба пачаць не пазней за паўгода пасля ўводу ў эксплуатацыю і весці не менш за тры гады.

Чытайце таксама: 16 суднаў. Якімі самалётамі валодае авіякампанія з Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025