Электрасамакаты ў цэнтры Гродна. Фота: Таццяна Сідлярэвіч
Пакідаць электрасамакаты ў Гродне можна будзе не паўсюль. З’явяцца пэўныя зоны, у якіх паркоўка электрасамакатаў будзе забароненая. Карэспандэнтка Hrodna.life высветліла, як гэта будзе працаваць.
У Гродне з’явяцца зоны, у якіх нельга будзе паркаваць электрасамакаты. Гэта будзе працаваць проста: мабільны дадатак не дасць завяршыць паездку ў забароненай зоне. У дадатку паведамяць, што трэба ад’ехаць убок прыкладна на пяць метраў, каб завяршыць паездку, паведамілі Hrodna.life у першай сістэме кікшэрынгу ў Гродне Samokato.
Забароняць паркоўку каля помнікаў, а таксама будынкаў аблвыканкама, гарвыканкама і райвыканкама. Увесь спіс «чырвоных» зонаў яшчэ не склалі. «Як толькі нам паведамяць усе зоны, у той жа дзень гэта будзе ўведзена», — паведамілі супрацоўнікі Samokato.
У кліентаў будзе адзіны шанец завяршыць паездку ў забароненым месцы: калі скончацца грошы на кашальку ў дадатку. У такім выпадку ўладальнікам самакатаў прыйдзецца цягам 15−20 хвілін забраць самакат з гэтага месца, распавялі Hrodna.life супрацоўнікі Samokato.
«Гэта было і наша прапанова, бо мы заўважаем, што самакаты часам стаяць побач з праезнай часткай, на веладарожцы або каля помнікаў. Умоўна, яны павінны стаяць так, каб не перашкаджаць іншым удзельнікам, пешаходам ці веласіпедыстам і не ствараць праблем іншым людзям», — сказаў намеснік начальніка аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Сяргей Кулакоў карэспандэнтцы Hrodna.life.
Чытайце таксама:
Начался сезон кикшеринга. Где можно арендовать электросамокат в Гродно
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…