Большинство техники, которую держат журналисты редакции на этом фото, изъяла милиция. Ее до сих пор не вернули.
Сайт Hrodna.life другі раз запар прызналі найлепшым рэгіянальным выданнем Беларусі. Чарговы маніторынг MediaIQ правялі ў сакавіку 2021.
Мы атрымалі 4,98 балаў з магчымых 5. У топ увайшлі таксама Intex-press (4,89), «Рэгіянальная газета» (4,83), «Вячэрні Бабруйск» (4,81) і і «Інфа-Кур'ер «(4,74). Усё гэта — недзяржаўныя выданні.
У маніторынгу прымаюць удзел 10 папулярных рэгіянальных выданняў. Маніторынг праводзіцца кожныя тры месяцы. Штодня на працягу месяца аналізуюцца тры сацыяльна значныя навіны на сайце.
Эксперты ацэньвалі навіны паводле пяці стандартаў: пэўнасць, дакладнасць, аддзяленне меркаванняў ад фактаў, збалансаванасць меркаванняў, паўната інфармацыі. Таксама фіксаваліся прапаганда і маніпуляцыя.
У Hrodna.life у сакавіку 2021 было зафіксавана менш за ўсё парушэнняў.
Ціск на рэгіянальную прэсу не спыняецца з лета 2020 года, піша mediaiq.by. Перш за ўсё аўтары маніторынгу звярнулі ўвагу на ператрус і суды над рэдакцыяй Hrodna.life. Таксама яны нагадалі, што рэдактарка спецпраектаў Ірына Новік праходзіць сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму. 26 сакавіка ля яе дома прайшоў ператрус, канфіскавалі тэхніку.
Раней мы траплялі ў спіс найлепшых рэгіянальных СМІ ў лютым і чэрвені 2020 года. Па выніках лістапада 2020 мы занялі ў ім першае месца. Акрамя таго, мы былі прызнаныя найлепшым рэгіянальным СМІ 2020 года і найлепшым рэгіянальным сайтам 2019 года па версіі Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы.
У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.
Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!
З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.
Каб штодня атрымліваць усе навіны і артыкулы Hrodna.life на сваю паштовую скрыню, вы можаце падпісацца праз форму ніжэй.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…