Сайт Hrodna.life другі раз запар прызналі найлепшым рэгіянальным выданнем Беларусі. Чарговы маніторынг MediaIQ правялі ў сакавіку 2021.

Мы атрымалі 4,98 балаў з магчымых 5. У топ увайшлі таксама Intex-press (4,89), «Рэгіянальная газета» (4,83), «Вячэрні Бабруйск» (4,81) і і «Інфа-Кур'ер «(4,74). Усё гэта — недзяржаўныя выданні.

мониторинг MediaIQ, региональные СМИ

Як эксперты ацэньваюць СМІ?

У маніторынгу прымаюць удзел 10 папулярных рэгіянальных выданняў. Маніторынг праводзіцца кожныя тры месяцы. Штодня на працягу месяца аналізуюцца тры сацыяльна значныя навіны на сайце.

Эксперты ацэньвалі навіны паводле пяці стандартаў: пэўнасць, дакладнасць, аддзяленне меркаванняў ад фактаў, збалансаванасць меркаванняў, паўната інфармацыі. Таксама фіксаваліся прапаганда і маніпуляцыя.

У Hrodna.life у сакавіку 2021 было зафіксавана менш за ўсё парушэнняў.

Умовы працы журналістаў у рэгіёнах пагоршыліся

Ціск на рэгіянальную прэсу не спыняецца з лета 2020 года, піша mediaiq.by. Перш за ўсё аўтары маніторынгу звярнулі ўвагу на ператрус і суды над рэдакцыяй Hrodna.life. Таксама яны нагадалі, што рэдактарка спецпраектаў Ірына Новік праходзіць сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму. 26 сакавіка ля яе дома прайшоў ператрус, канфіскавалі тэхніку.

Якія яшчэ ўзнагароды атрымлівала рэдакцыя Hrodna.life?

Раней мы траплялі ў спіс найлепшых рэгіянальных СМІ ў лютым і чэрвені 2020 года. Па выніках лістапада 2020 мы занялі ў ім першае месца. Акрамя таго, мы былі прызнаныя найлепшым рэгіянальным СМІ 2020 года і найлепшым рэгіянальным сайтам 2019 года па версіі Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы.


У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.

Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!

З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.


Каб штодня атрымліваць усе навіны і артыкулы Hrodna.life на сваю паштовую скрыню, вы можаце падпісацца праз форму ніжэй.