Hrodna.life сабраў у адным матэрыяле важныя і цікавыя публікацыі гэтага тыдня. Калі вы нешта прапусцілі, то самы час прачытаць.
Распрацаваны на замову гарвыканкама дэтальны план гістарычнага цэнтра Гродна прэзентуюць 25 траўня. На ім размешчана інфармацыя, як будзе забудоўвацца і змяняцца цэнтр горада. Прадугледжана і рэгенерацыя гістарычнай забудовы. Гродзенцы змогуць выказаць свае заўвагі і прапановы з 17 траўня па 10 чэрвеня.
УУС Гродзенскага аблвыканкама шукае фірму, якая ўсталюе пад’ёмную платформу для фізічна аслабленых асоб ля ўваходу ў будынак ДАІ на вул. Белуша, 49. Аднак на дзяржзакупку ніхто не заявіўся. Што не так і ці сапраўды так патрэбны гэты пад’ёмнік?
Лукашэнка пазбавіў вайсковых і спецыяльных званняў 86 былых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. У спісе ёсць і гродзенцы. Карэспандэнтка Hrodna.life спытала аднаго з іх, што значыць для яго пазбаўленне звання.
Суд над гродзенскім відэааператарам Андрэем Фраловым прайшоў 7 траўня ў Лідскім раённым судзе. Ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту і штраф у 30 базавых велічынь (870 рублёў).
Ляпніна, фрэскі і дэкадансны ружовы колер — усё гэта ў кватэры на 1 Мая, 18 прыдумала дызайнерка Надзея Даўкшыс. Тут пражылі тры пакаленні яе сям'і — з 1939 года. Карэспандэнтка Hrodna.life пабывала ў гэтай кватэры і запісала незвычайную гісторыю.
Валерыя Латаш надзела на вяселле белы касцюм, узяла чырвоныя ружы і сама купіла два залатыя заручальныя пярсцёнкі. Муж прыйшоў на ўрачысты роспіс у швэдры і спартыўных штанах. Яшчэ раніцай 5 траўня ён не ведаў, што ў гэты дзень у яго будзе вяселле. Палітвязень Міхаіл Юдзін выйшаў з камеры халастым, а вярнуўся жанатым. Яго чакае чатыры гады калоніі агульнага рэжыму. Валерыю і дзвюх дачок пары — чатыры гады чакання. Журналістка Hrodna.life запісала гісторыю адносін пары і іх незвычайнага вяселля.
День в модном магазине, три часа в салоне красоты и фотосессия под лучами софитов и вспышек. Гродненские студентки Университета Золотого Возраста стали моделями фотопроекта о моде и стиле. Стилисты и парикмахеры принимали «золотых» моделей, как самых почетных клиентов. «Как будто мы пришли по блату», — сравнивает впечатления с прошлым опытом одна из участниц. Уже первые съемки показали: женщины 50+ - прекрасные фэшн-модели. Они и сами удивились результату. «В последний раз фотографировались только на паспорт 10 лет назад или даже на выпускной», — призналась одна из участниц фотографке Анне Малашеня. Корреспондентки Hrodna.life записали историю необычного проекта.
Прадстаўнік ТАА «Гродна Лайф Медыя» Аляксей Шота папрасіў даць растэрміноўку ў выплаце штрафу ў 11 600 рублёў на шэсць месяцаў. У судзе Ленінскага раёна Гродна хадайніцтва не задаволілі.
У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.
Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!
З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…