Аляксей Шота, галоўны рэдактар Hrodna.life. Фота: Ірына Новік
Прадстаўнік ТАА «Гродна Лайф Медыя» Аляксей Шота папрасіў даць растэрміноўку ў выплаце штрафу ў 11 600 рублёў на шэсць месяцаў. У судзе Ленінскага раёна Гродна хадайніцтва не задаволілі.
Суддзя Мікалай Сяргейка разглядаў хадайніцтва на працягу двух пасяджэнняў 5 і 7 траўня. Прадстаўнік РАУС на абодва пасяджэнні не з’явіўся. Справу разглядалі без яго.
Аляксей Шота абгрунтаваў просьбу аб растэрміноўцы складанай фінансавай сітуацыяй у арганізацыі. Аднаразовая выплата штрафу пагражае банкруцтвам, сказаў Аляксей у судзе.
Штомесячны даход арганізацыі нашмат ніжэй за суму штрафу, растлумачыў Аляксей. Даход ідзе на заробкі супрацоўнікам, арэнду офіса, бухгалтарскія паслугі і падаткі. За апошнія тры месяцы даходы перавысілі выдаткі на 2000 рублёў - гэта нашмат менш за неабходныя 11 600.
Суддзя палічыў, што падстаў для прадастаўлення растэрміноўкі няма.
19 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоце прысудзілі штраф у 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі - і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. Гродзенскі абласны суд 26 красавіка пакінуў у сіле рашэнне раённага.
Чатыры экіпіроўкі амапаўца, капітальны рамонт аднаго дома, 56 дзяржаўных сцягоў, 61 судовы малаток — гэта можна супаставіць з памерам штрафу рэдакцыі. Ён пойдзе ў гарадскі бюджэт.
На нашым сайце запрацавала функцыя, дзякуючы якой кожны чытач можа падарыць нам невялікую суму грошай. Яны патрэбныя нам, каб рэдакцыя магла працягнуць сваю працу: плаціць заробкі журналістам і ўтрымліваць офіс. На адмысловай старонцы вы можаце падарыць нам суму ад 1 да 145 рублёў.
12 красавіка рэдактар Newgrodno.by Ігар Бублікаў (Рэмзік) атрымаў штраф у 25 базавых велічынь (725 рублёў) па той жа артыкуле. Праверку праводзяць і ў дачыненні да «Газеты Слонімскай». Абодва выпадкі таксама звязаныя з публікацыямі, якія змяшчаюць матэрыялы Telegram-канала Сцяпана Пуцілы.
Чытайце таксама:
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…