Новости

Набліжаецца пік актыўнасці кляшчоў. Хто і калі будзе апрацоўваць зоны адпачынку ў Гродне?

У Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадарцы шукалі выканаўцаў работ па акарыцыднай апрацоўцы зон адпачынку. Двойчы працэдура дзяржзакупкі не адбылася — прапаноў не паступіла. Пазней пераможцам прызналі Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Апрацаваць трэба тэрыторыю ў 774 700 кв. м. метадам абкурвання (фумігацыі). Апрацоўку правядуць адзін раз у траўні. Усяго апрацуюць 11 зон: урочышча «Пышкі», лесапарк «Румлёва», урочышча «Ласосна», лясныя масівы на вул. Томіна, вул. Кабяка і вул. Волкава, Каложскі парк, зона адпачынку ў Альшанцы, возера Юбілейнае і парк Жылібера.

Працэдуру закупкі правялі двойчы. Пасля першай няўдалай закупкі кошт паднялі з 16 000 да 17 800 рублёў. Іх возьмуць з бюджэтных сродкаў. Абедзве працэдуры не адбыліся — прапаноў не паступала.

Калі правядуць апрацоўку?

Дамову ўжо заключылі з Гродзенскім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі (ГЗЦГЭ), правёўшы закупку з адной крыніцы (від працэдуры дзяржаўнай закупкі, пры якой заказчык прапануе заключыць дагавор толькі аднаму патэнцыйнаму выканаўцу), распавялі 7 траўня ў ЖКГ Hrodna.life. Пра гэта размесцяць даведку на наступным тыдні. Апрацоўку правядуць у траўні - дакладныя даты будуць вядомыя пазней. У мінулыя гады зоны адпачынку таксама апрацоўваў ГЗЦГЭ.

Сезон актыўнасці кляшчоў пачаўся

Для абуджэння іксодавых кляшчоў дастаткова, каб слупок тэрмометра паказваў + 5 °C, паведамляе ГЗЦГЭ. У 2021 годзе першых іксодавых кляшчоў у лясных масівах Гродна і раёна выявілі ў першай дэкадзе сакавіка. Для параўнання, у 2020 годзе — у першай дэкадзе лютага. Самая высокая актыўнасць кляшчоў - сярэдзіна траўня і чэрвень. Пазней яна зніжаецца.

Іксодавыя кляшчы — захавальнікі ўзбуджальнікаў клешчавых інфекцый і іх пераносчыкі: клешчавога энцэфаліту, хваробы Лайма, чалавечага гранулацытарнага эрліхіёзу і чалавечага монацытарнага эрліхіёзу. Заразіцца можна пры прысмоктванні інфікаванага кляшча, раздушванні або расчэсванні месца прысмоктвання.

ГЗЦГЭ можа праводзіць акарыцыдную апрацоўку па дамове на лецішчах і ў садаводчых кааператывах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024