Аляксандр Цялега. Фота: сацсеткі героя
3 траўня ў Барысаве затрымалі лекара-неўролага Аляксандра Целягу, паведаміў Telegram-канал «Белые халаты». Падпісчыкі канала паведамілі, што яго збілі ноччу ў кватэры і павезлі ў Гродна ў СІЗА. У Галоўным упраўленні ўласнай бяспекі (ГУУБ) Гродна распавялі падрабязнасці справы.
За абразу праваахоўнікаў затрыманы беларус, які працуе лекарам у Расіі, паведамілі 6 траўня ў ГУУБ Гродна. Яго затрымалі ў родным горадзе, калі ён прыехаў у госці да блізкіх. Следчыя распачалі крымінальную справу за абразу прадстаўнікоў улады.
«Мінулай зімой у экстрэмісцкім Telegram-канале барысаўчанін пакінуў шматлікія абразлівыя каментары ў адрас міліцыянтаў, работнікаў пракуратуры і судоў. Для віртуальнага булінгу ён выкарыстаў розныя нікнэймы», — паведамілі ў міліцыі.
Зараз Аляксандр Цялега знаходзіцца ў ІЧУ Гродна, праводзіцца папярэдняе расследаванне.
«Я, знаходзячыся на эмоцыях пад уздзеяннем Telegram-каналаў, пісаў абразы супрацоўнікам міліцыі, лічачы, што магу гэтым нешта змяніць. Усё было на эмоцыях, усё было бессэнсоўна», — кажа мужчына на відэа ГУУБ.
Аляксандр Цялега — урач-неўролаг другой катэгорыі са стажам 18 гадоў. Скончыў ваенна-медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў 2003 годзе. Ён працаваў у Нарыльскай міжраённай паліклініцы. Займаўся апытаннем пацыентаў, вывучэннем аналізаў, а таксама курыраваннем ўсіх этапаў лячэння, напісана на медыцынскіх сайтах Нарыльска. Ён прыехаў у гэты горад па запрашэнні адміністрацыі горада Нарыльска для працы ў муніцыпальных установах адукацыі і аховы здароўя і атрымаў там кватэру, пісаў мясцовы партал «норильск.рф».
«У Барысаве гэтага лекара ўсе ведаюць. Можа ў Гродне хто-небудзь у СІЗА зможа перадаць яму цёплыя рэчы. Павезлі доктара літаральна ў ніжняй бялізне. Там з 8.00 да 17.00 перадачы па аўторках і пятніцах, — пісалі чытачы Telegram-канала. Беларускі Фонд медыцынскай салідарнасці прапанаваў дапамогу блізкім лекара, пісаў Telegram-канал «Белые халаты».
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…