Андрей Фролов. Фото: newgrodno.by
Папярэдне суд па адміністрацыйнай справе гродзенскага відэааператара Андрэя Фралова прызначаны на 7 траўня. Пасяджэнне пройдзе ў Лідскім раённым судзе.
Пратаколу ў судзе яшчэ няма, ён будзе 7 траўня, паведаміла Hrodna.life Ганна, жонка затрыманага. «Адвакат у яго быў, з ім усё ў парадку», — распавяла яна.
Ганна мяркуе, што суд адбудзецца не раней 12.00. 72 гадзіны з моманту затрымання мінаюць у 8:40 раніцы 7 траўня. Фралоў знаходзіцца ў Лідзе.
Андрэя Фралова затрымалі ўвечары 4 траўня ў Бярозаўцы і змясцілі ў Лідскі ізалятар часовага ўтрымання. Яго абвінавачваюць у непадпарадкаванні міліцыі, абставіны затрымання пакуль невядомыя. Перадачу для Фралова ў ізалятары не прынялі, спаслаўшыся на ўнутраныя інструкцыі, паводле якіх «палітычным» перадачы не перадаюць.
Андрэй Фралоў — відэааператар, супрацоўнічаў з рознымі медыя.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…