Hrodna.life сабраў у адным матэрыяле адметныя і цікавыя публікацыі гэтага тыдня. Калі штосьці прапусцілі, то самы час прачытаць.
Hrodna.life працуе для вас. Калі вам падабаецца наша выданне, калі ласка, падтрымайце нас, стаўшы падпісчыкамі на Patreon. Гэта дазволіць нам рыхтаваць яшчэ больш цікавых аўтарскіх матэрыялаў.
Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы. Напрыклад — за мяжой. І ні ў якім разе не з карты беларускага банка.
У Беластоку на Кавалерыйскім рынку ў буднія дні малалюдна. Прадпрымальнікі скардзяцца, што не хапае пакупнікоў. Да пандэміі і закрыцця межаў асноўнымі кліентамі тут былі беларусы з Гродна, якія прыязджалі «па закупы». За мінулы год выручка ў прадпрымальнікаў сур’ёзна ўпала, нехта наогул зачыніўся. Журналіст Hrodna.life даведаўся, як працуе Кавалерыйскі рынак без беларусаў.
Паездка ў Латвію на канцэрт Rammstein, якая сарвалася два гады таму, літаральна падарыла Гродна новы музычны гурт. Экс-прадавец музычных інструментаў, яго брат-інжынер, два айцішнікі і манцёр чыгуначных шляхоў з веданнем нямецкай рыхтуюць трыб’ют папулярнага гурта з Нямеччыны. Першы іх канцэрт пройдзе 1 траўня ў бары «RockStar». Карэспандэнтка Hrodna.life запісала незвычайную гісторыю гурта.
Замовіць здаровы фаст-фуд, парамантаваць ровар або напаіць сабаку ў час шпацыру ў цэнтры Гродна цяпер будзе прасцей. Усе гэтыя магчымасці ёсць у вела-кавярні «Змітроле» на вуліцы 17 верасня 59/3, каля «Еўраопта». Установа працуе з 10 раніцы да 10 вечара без выхадных.
У гарадскім пасёлку Карэлічы ў сярэдзіне красавіка Следчы камітэт даслаў позву 8-гадовай Ганне Пякарскай. 23 красавіка па адрасе рэгістрацыі Ганны прыйшлі сілавікі - пачаўся вобшук.
Гродзенская крама сувеніраў і адзення ў нацыянальным стылі «Адметнасць» атрымала прадпісанне з аддзела ідэалогіі Гродзенскага гарвыканкама. У ім сказана, што на таварах размешчана палітычная рэклама з парушэннем Закона аб рэкламе.
Палацава-паркавы ансамбль Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку выставяць на таргі. Пра гэта 23 красавіка у сваім Facebook паведаміў старшыня гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.
У 2014 годзе палац ужо набывала за 90 000 долараў сям’я з Масквы, але не дала рады яго рэканструяваць. Палац быў выняты ва ўласніка 10 лістапада 2020 года па рашэнні суда Шчучынскага раёна.
У Гродне адмянілі дзяржзакупку па выбары праектнай арганізацыі для рэканструкцыі адміністрацыйнага будынка па вул. Цітова, 7 пад гарадскі стаматалагічны цэнтр. Ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва Hrodna.life патлумачылі, што праект адмянілі з-за недахопу грошай.
26 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе прайшло пасяджэнне па абскарджванні рашэння суда Ленінскага раёна Гродна. Яно засталося ў сіле — галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота мусіць заплаціць штраф 12 325 рублёў ($ 4798 па курсе Нацбанка на час публікацыі).
У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.
Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!
З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…