У Гродзенскай вобласці прызначаны новы начальнік УУС і першы намеснік старшыні аблвыканкама, а ў Гродне — кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна. Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні ў пятніцу 30 красавіка.
Новым начальнікам УУС вобласці стаў Дзмітрый Разянкоў, намеснік старшыні аблвыканкама — Юрый Валеваты, а кіраўніком Ленінскага раёна — Ігар Бабыр.
Да гэтага Дзмітрый Разянкоў займаў пасаду першага намесніка начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама — начальніка крымінальнай міліцыі. Былы кіраўнік Гродзенскай абласной міліцыі Вадзім Сіняўскі ў сакавіку быў прызначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях.
Юрый Валеваты — ураджэнец Гомельскай вобласці. З 2016 года займаў пасаду старшыні Мастоўскага райвыканкама.
Ігар Бабыр — былы гендырэктар «Гродна Азот». У розныя гады на «Хімвалакно» працаваў інжынерам, інжынерам-канструктарам, вядучым інжынерам, намеснікам галоўнага механіка, начальнікам аддзела, начальнікам камерцыйнага кіравання, намеснікам дырэктара па камерцыйных і эканамічных пытаннях. У 2021 стаў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Азот», у 2014 — намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім».