Фатограф-фрылансер Валерый Юдзін заплаціць штраф 15 базавых адзінак (435 рублёў) за БЧБ-сцяжок і налепку з «Пагоняй». Іх размяшчэнне ў машыне палічылі «адзіночным пікетаваннем». Суддзя Віталь Лабоцкі 28 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна вынес пастанову паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП.
Раней у Валерыя арыштавалі два тэлефоны. Рабочы яму вярнулі, арышт на другім пакінуць да выплаты штрафу. Абскарджваць рашэнне Юдзін не будзе, бо не бачыць сэнсу.
Валерый у судзе заявіў, што ў яго не было намеру праводзіць пікет, як ён не раз заяўляў на ўсіх стадыях працэсу.
Ён адзначыў, што да затрымання 22 красавіка яго не прыцягвалі да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці. На працягу працэсу ён садзейнічаў органу, які вядзе адміністрацыйны працэс. У Валерыя ёсць юрыдычная адукацыя, і ён спрабаваў разабрацца ў вызначэнні «пікетаванне» і даказаць, што ў яго выпадку яго не было.
— Сцяг, які мае чырвоную палоску на белым фоне, з’яўляецца гістарычным сцягам Беларусі, які ні адным нарматыўным прававым актам не аднесены да нацысцкай або забароненай сімволікі. Таксама адсутнічаюць нарматыўныя прававыя акты, якія забараняюць або прадугледжваюць пакаранне за публічную дэманстрацыю дзеючага або гістарычнага сцяга Рэспублікі Беларусь. А герб «Пагоня», які знаходзіцца на маім аўтамабілі, наогул унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца дзяржавай, — сказаў Валерый.
Дэманстрацыю сцяга без лозунгаў або плакатаў нельга прызнаць формай пратэсту, даказвае гродзенец. Значыць, справу аб адміністрацыйным правапарушэнні трэба спыніць за адсутнасцю складу правапарушэння.
Налепка з гербам «Пагоня» на аўтамабілі ў Юдзіна знаходзіцца з моманту пакупкі ў 2016 годзе. Як доказ Валерый прыклаў здымак з Instagram за 2017 год.
Яшчэ адзін БЧБ-сцяжок знайшлі падчас агляду ў Юдзіна дома. Ён разам са сцяжкамі іншых краін знаходзіцца на паліцы каля кніг, яго нельга ўбачыць з акна, адзначыў Валерый у судзе. На два мабільных тэлефона пасля затрымання Юдзіна наклалі арышт. Адзін з тэлефонаў — працоўны.
Валерый суткі правёў у ізалятары ў турме Гродна. Ён распавёў, што стаўленне да «палітычных» — так называюць супрацоўнікі ізалятара людзей, якіх затрымліваюць па падобных артыкулах — адрозніваецца. Ім не дазваляюць сядзець або ляжаць на нарах днём да адбою. У адваротным выпадку ім пагражаюць карцэрам. Іх будзяць ноччу, ставяць да сценкі з рукамі за спіной і па камандзе кантралёра загадваюць назваць свае дадзеныя, артыкул, па якім затрыманы, і месца жыхарства. Валерыя так падымалі двойчы. Да «звычайным» асуджаным гэтая мера не ўжываецца.
Фатографа-фрылансера Юдзіна Валерыя затрымалі раніцай 22 красавіка ў Гродна, калі ён ехаў на працу. Прычынай стаў БЧБ-сцяжок ў аўтамабілі - гэта палічылі адзінкавым пікетам. Праз суткі яго адпусьцілі да суду.
Валерый Юдзін — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой город Гродно». Да гэтага працаваў у прэс-службе УУС і пенітэнцыярнай сістэме. Захоўваў БЧБ-сцяг, які да 1995 года сцяг вісеў на будынку аблвыканкама.
Чытайце таксама:
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…