Спадчына

Палац у Жалудку выставяць на таргі. Аднойчы яго ўжо прадавалі

Палацава-паркавы ансамбль Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку выставяць на таргі. Пра гэта 23 красавіка у сваім Facebook паведаміў старшыня гродзенскага аблвыканкама Ўладзімір Каранік.
У 2014 годзе палац ужо набывала за 90 000 долараў сям’я з Масквы. Палац быў выняты ў уласніка 10 лістапада 2020 года па рашэнню суда Шчучынскага раёна.

Палацава-паркавы ансамбль у Жалудку з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю ІІ-ой катэгорыі і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў РБ. Комплекс уключае ў сабе: палац, флігель, кузню, гаспадарчыя пабудовы і рэшткі былога парка.

У 2013- 2014 гадах там праведзены шэраг навукова-даследчых і праектных прац па аднаўленні цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага вырашэння ансамбля.

Палац пабудавалі ў 1908 годзе у стылістыцы нэабарокка, па праекту польска-італьянскага архітэктара Ўладзіслава Марконі. Да 1939 года палац быў сямейным маёнткам Святаполк-Чацвярцінскіх.У перыяд Другой Сусветнай вайны ў ім месціўся нямецкі вайсковы шпіталь.
На пачатку 1960-х. палац Святаполк-Чацвярцінскіх быў пераданы вайсковай частцы. У 1992 годзе вайсковая частка была расфарміравана, а палацавы комплекс перадалі аднаму з падраздзяленняў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.
Першы раз палацавы комплекс выкупалі ва ўласную маёмасць у 2014 годзе. Новым ўласнікам тады стала сям’я Гаўрылавых з Масквы. Яны заплацілі за палац каля 900 мільёнаў рублёў. У Жалудку планавалі адкрыць турыстычны комплекс і атэль.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025