Грамадскія слуханні перад выдачай ліцэнзіі на прамысловую эксплуатацыю першага энэргаблока Беларускай АЭС прызначаны на 30 красавіка. Пра гэта на сваім сайце паведаміў Дзяржатамнадзор.
Слуханні пройдуць 30 красавіка з 14.00 да 19.00. З-за пандэміі каранавіруса яны пройдуць у «гібрыдным» фармаце. Па ўсёй краіне будуць арганізаваны памяшканні, у якія можна прыйсці для ўдзелу ў відэаканферэнцыі. Галоўная студыя будзе знаходзіцца ў Астраўцы, тры памяшканні будуць у Мінску і па адным — у кожным абласным цэнтры.
У Гродне слуханні адбудуцца ў абласным упраўленні МНС, па адрасе зав. Дзяржынскага, 15. Колькасць удзельнікаў - да 24 чалавек. Для ўдзелу абавязковая папярэдняя рэгістрацыя — яна будзе адкрытая да 17.00 29 красавіка.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…