Рашэнне аб прызнанні канала экстрэмісцкім 22 красавіка прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнуртаных спраў (МУС). Падставай паслужыла праверка абласнога ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС.
Прычына — размяшчэнне на канале заклікаў да масавых беспарадкаў, «паклёпніцкія матэрыялы пра супрацоўнікаў МУС для распальвання сацыяльнай варожасці» і распаўсюджванне матэрыялаў, уключаных у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, удакладніла ведамства. Канал таксама абвінавачваюць у тым, што вялікая частка яго інфармацыі накіраваная на падрыў аўтарытэту дзейнай улады.
За публікацыю (рэпост) інфармацыі з названага Telegram-канала прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне аж да арышту. На момант публікацыі ў канала было 51 832 падпісчыкі.
З лютага 2021 года пачалі абвяшчаць экстрэмісцкімі многія пратэстныя Telegram-каналы, як рэспубліканскія, так і мясцовыя. Пасля рашэння судоў іх уносяць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. За размяшчэнне спасылак на з гэтыя каналы, распаўсюджванне і захоўванне інфармацыі (фота, відэа з лагатыпамі каналаў) з іх пагражае адміністрацыйная адказнасць.
19 красавіка з ініцыятывы гродзенскай пракуратуры экстрэмісцкім прызналі Telegram-канал «Гродно 97%». Рашэнне вынес суд Ленінскага раёна Гродна.
Сама падпіска на такія каналы не тоесная захоўванню экстрэмісцкіх матэрыялаў. Тым не менш, падпісчыкам варта праверыць свае тэлефоны і кампутары: у наладах Telegram па змаўчанні вызначана запампоўка медыяфайлаў на прыладу. Як гэта праверыць і як змяніць налады, мы пісалі тут.
Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна 19 сакавіка 2021 года Hrodna.life атрымаў штраф за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі — 400 базавых велічынь (11 600 рублёў). Галоўны рэдактар Аляксей Шота ў дадатак атрымаў штраф у 25 базавых велічынь (725 рублёў) па тым жа артыкуле як фізічная асоба. 12 красавіка рэдактар newgrodno.by Ігар Бублікаў (Рэмзік) атрымаў штраф у 25 базавых велічынь (725 рублёў) па тым жа артыкуле. Праверку распачалі і ў дачыненні да «Газеты Слонімскай». Усе тры выпадкі звязаныя з публікацыямі, якія змяшчалі матэрыялы Telegram-канала Сцяпана Пуцілы, раней прызнанага экстрэмісцкім.
26 красавіка, а 16.00 у Гродзенскім абласным судзе (вул. Карбышава, 20) адбудзецца разгляд абскарджання рашэння суда аб штрафе для Hrodna.life.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…