Валерый Юдзін. Фота: Facebook героя
22 красавіка ў Гродне затрымалі фатографа-фрылансера Валерыя Юдзіна. Магчымая прычына — бел-чырвона-белы сцяжок у аўтамабілі. 23 красавіка Валерыя адпусцілі. Суд пройдзе 28 красавіка.
Валерыя затрымалі раніцай, калі ён ехаў на працу. Ужо больш за чатыры гадзіны ён знаходзіцца ў РАУС, распавяла ягоная жонка БАЖ.
Абноўлена. Валерый Юдзін сапраўды быў затрыманы за адзіночны пікет — у яго аўтамабілі вісеў БЧБ-сцяжок. Цяпер мужчына затрыманы на 72 гадзіны, складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, у бліжэйшы час адбудзецца суд, паведаміў Блогу Гродна s13.ru Яўген Дудко, начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Валерый Юдзін — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой город Гродно». Да гэтага працаваў у прэс-службе УУС і пенітэнцыярнай сістэме. Захоўваў БЧБ-сцяг, які да 1995 года сцяг вісеў на будынку аблвыканкама.
З-за сцяжка ў аўтамабілі вясной 2021 года таксама затрымалі актывіста Мікалая Лемяноўскага. У апошні час пачасціліся выпадкі затрыманняў і судоў за рэчы з спалучэннем белага і чырвонага колераў і «Пагоні» — прычынай затрымання можа стаць нават невялікі малюнак на вопратцы або ў машыне.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…