Навіны

На судзе ў Гродне Аляксандру Арановічу запатрабавалі пакаранне — шэсць гадоў калоніі

Удзельніку каманды Сяргея Ціханоўскага Аляксандру Арановічу 22 красавіка ў час пасяджэння ў судзе Ленінскага раёна Гродна запатрабавалі шэсць гадоў пазбаўлення волі. Падчас спрэчак бакоў яго выдалілі з залы суда за неналежныя паводзіны.

Александра абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня, па ч. 1 арт. 342 КК і паводле ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадкаў) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах старой дымавой шашкі.

Пракурор Дзяніс Корда лічыць, што віна Арановіча па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса цалкам даказаная, і просіць суд пакараць яго шасцю гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Аляксандру Арановічу 38 гадоў. Ён удзельнік каманды YouTube-канала «Страна для жизни», заснаванага Сяргеем Ціханоўскім. Халасты, мае двух дзяцей 6 і 14 гадоў. Скончыў Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву, да 2015 года быў індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся грузаперавозкамі. Ездзіў на заробкі ў Расію, да рэпрэсій працаваў кіроўцам. Аляксандр Арановіч разам з камандай «Страны для жизни» ездзіў па рэгіёнах Беларусі на брэндаваным аўтадоме, паведамляе prisoners.spring96.org.

Раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. З 1 чэрвеня 2020 года знаходзіцца пад вартай. Яго пачалі судзіць 26 лютага ў судзе Ленінскага раёна Гродна за ўдзел у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Гаворка ідзе аб падзеях 29 траўня 2020 года, калі ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага.

Апошняе слова Аляксандр Арановіч прамовіць 27 красавіка ў 11.30.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025