Навіны

Краму «Адметнасць» у Гродне прымушаюць даваць тлумачэнні па продажы БЧБ-сцягоў. Прычына — скарга жыхара вёскі пад Верхнедзвінскам

Гродзенскую краму сувеніраў «Адметнасць» абавязваюць даць тлумачэнні гарадскім уладам з нагоды продажу бела-чырвона-белай сімволікі і іншых рэчаў. Жыхар вёскі ў Верхнедвінскім раёне звярнуўся са скаргамі на краму ў тры гродзенскія інстанцыі.

Запыт на прадастаўленне інфармацыі на імя уласніка Сяргея Верамеенкі 21 красавіка перадаў у краму «Адметнасць» асабіста супрацоўнік Упраўлення гандлю гродзенскага гарвыканкаму. Рэдакцыя Hrodna.life азнаёмілася з дакументам.

Крама «Адметнасць» працуе ў цэнтры Гродна з 2018 года. Яна спецыялізуецца на продажы сувеніраў з гістарычнай нацыянальнай беларускай сімволікай, адзення з арнаментам, рэчаў ручной працы.

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Гродзенскі раённы савет дэпутатаў і Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт атрымалі электронныя звароткі ад імя А.Г.Кавалёва, жыхара вёскі Бігосава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, сказана ў запыце. Звароткі звязаныя з продажам у краме «Адметнасць» тавараў «з незарэгістраванай акупацыйнай бела-чырвона-белай сімволікай» ды «іншага». Бела-чырвона-белыя сцягі у дакуменце названыя «пранацысцка-пратэстнымі».

Для крамы гэта першая пісьмовая прэтэнзія такога кшталту.

«Адказ мы, канешне, дамо. Але гэтая скарга — бязглуздасць, неабгрунтаванае абвінавачанне невядома ў чым, — расказаў Сяргей Верамеенка Hrodna.life. — Якія яшчэ нацысты, пратэстоўцы? Зноў гэтая каша, каторая творыцца ў галовах некаторых людзей».

Ён плануе даць уладам тлумачэнні, што згаданы сцяг — частка беларускай гісторыі. «Гэта быў сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі, сцяг Рэспублікі Беларусь з 1991 года, — пералічыў Сяргей. — Спалучэнне белых і чырвоных колераў не з’яўляецца і не можа быць парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь».

Сяргей Верамеенка здзіўлены, чаму жыхар Верхнедзвінскага раёна не выказаў прэтэнзіі супрацоўнікам крамы асабіста, калі ён яе наведваў. «Калі падобнае з яго боку будзе паўтарацца — буду падаваць у суд, бо гэта паклёп», — кажа Сяргей.

У краме «Адметнасць». Фота — Васіль Малчанаў

Індывідуальныя прадпрымальнікі згодна з законам абавязаны прадастаўляць інфармацыю, неабходную для разгляду звароткаў спажыўцоў, нагадалі ў запыце. У іншым выпадку іх чакае адміністрацыйная адказнасць (штраф да 20 базавых велічынь). Сяргей Верамеенка мусіць прадаставіць тлумачэнні ва Упраўленне гандлю і паслуг гарвыканкама не пазней за 26 красавіка.

Намесніца начальніка упраўлення гандлю Яніна Блізнеўская, подпіс якой стаіць пад запытам да крамы «Адметнасць», адмовілася каментаваць сітуацыю для Hrodna.life. Паводле яе, чыноўнікі не абавязаны каментаваць прэсе свае дзеянні ў дачыненні суб’ектаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025