Анастасію Каламейчанка судзілі 20 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна за абразу міліцыянткі. Суддзя Маргарыта Ланцэвіч прысудзіла гродзенцы 1,5 гады хатняй хіміі. У яе таксама канфіскуюць сродак здзяйснення правапарушэння – iPhone.

1,5 гады хіміі і канфіскацыя iPhone. У Гродне за пост у сацыяльных сетках асудзілі жанчыну
Анастасія Каламейчанка. Фота: Ірына Новік

Анастасію Каламейчанка асудзілі па арт. 369 КК – абраза прадстаўнікоў улады. У сваіх сацыяльных сетках Анастасія размясціла пост з фотаздымкам супрацоўніцы гродзенскага АМАПу Дар’і Бандарчук. Суддзя палічыла, што змест паста абражае міліцыянтку.

У Анастасіі двое дзяцей – 5 і 7 гадоў. У снежні жанчыну затрымалі ў кватэры і на трое сутак змясцілі ў ізалятар. 

Судовы вырак Анастасія Каламейчанка будзе абскарджваць.