Цэх "Аміяк-4"
Раніцай 19 красавіка «устаў» цэх «Аміяк-4», паведаміў звязаны з супрацоўнікамі завода Telegram-канал. Пазней там дадалі, што гэта адбылося праз аварыю на падстанцыі, а ў цэху «Капралактам-2» «выключыліся ўсе помпы».
Адбылося «пазапланавае спыненне абсталявання цэха аміяк-4 у выніку памылковых дзеянняў персаналу электрацэха пры выкананні работ планавага абслугоўвання», распавялі ў афіцыйным выданні прадпрыемства «Гродзенскі хімік». Гэта пацягнула прыпынак тэхналагічна звязанага з ім цэха карбамід-4.
Цэх аміяк-4 адновіць сваю працу на працягу сутак з наступным пускам цэха карбамід-4. Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма, сцвярджае выданне.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…