Фота: ekskursii.by
У гарадскім пасёлку Карэлічы Следчы камітэт даслаў позву Пякарскай Ганне Раманаўне. Так завуць дачку Рамана Пякарскага. Ёй 8 гадоў і яна з бацькам зарэгістраваная ў Карэлічах. Раман размясціў фота позвы ў Facebook.
— Я грамадзянін Беларусі, але з 2007 году жыву за мяжою. Дачка нарадзілася ў 2012 годзе, яна грамадзянка іншай краіны, але ў Беларусі мае пасведчанне на часовае пражыванне. Зарэгістраваная яна там, дзе і я, у Карэлічах, — распавёў Раман Hrodna.life.
За каментары ў Telegram Рамана распачалі крымінальную справу, расказаў Hrodna.life Раман. Па якім артыкуле, нікому пакуль не сказалі.
— Вось усіх, хто зарэгістраваны па гэтай адрэсе, і вызываюць на допыт. Павестку прыслалі і майму бацьку, інваліду першай групы. Мая мама ўчора (14 апреля — Hrodna.life) хадзіла да іх у СК. Пыталіся пра мяне і сказалі, што прыйдуць з ператрусам. Хоць я ў РБ і не жыву даўно і ўсе пра гэта ведаюць.
Дачка Рамана пастаянна жыве ў іншай краіне. У Карэлічах яна была толькі некалькі разоў. Позву 8-гадовай дзяўчынцы Раман ацэньвае як «непрафесійную працу супрацоўнікаў». Скардзіцца на дзеянні супрацоўнікаў у Беларусі ён не бачыць сэнсу.
У прэс-службе СК атрымаць каментар Hrodna.life не ўдалося.
Згодна з арт.27 КК крымінальная адказнасць у Беларусі надыходзіць з 16 гадоў - практычна за ўсе ўчыненыя злачынствы. За некаторыя злачынствы можна прыцягнуць з 14 гадоў - напрыклад, забойства, разбой, хуліганства. У іншых выпадках адказнасць за дзіця будуць несці бацькі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…