Бар "Урбанист". Фота з Instagam старонкі бара.
Два новых бара ««Урбанист» і «Buxta» распачнуць працу ў Гродне. Яны адчыняцца ў памяшканнях, дзе да гэтага размяшчаліся іншыя папулярныя ў горадзе ўстановы.
«Урбанист» размясціўся ў падвале былой пальчатквавай фабрыкі на Маставой, 31. Там раней знаходзіўся бар «Третье место». З яго ўладальнікамі ў лютым 2021 разарвалі дамову арэнды.
Бар адкрыецца 16 красавіка, а 17:00. Кліентаў чакае новае меню, а ад «Третьего места» засталося толькі памяшканне. Больш інфармацыі ад новых уладальнікаў Hrodna.life атрымаць не ўдалося.
Чакаецца адкрыццё бара «Buxta». Новы бар размесціцца ў падвале на Віленскай, 6. Там раней знаходзіўся бар «Корица», які зачыніўся ў лістападзе. Унутры памяшкання зрабілі рамонт і абнавілі вывеску на ўваходзе. З медыя новыя ўладальнікі размаўляць не жадаюць.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…