16 красавіка паліклінікам Гродна перадалі ў дар 12 новых пазадарожнікаў LADA Niva travel. Спонсарам выступіла гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». У канцы сакавіка 2021 года ўсе гродзенскія паліклінікі для дарослых і адна дзіцячая аб’яўлялі закупку 12 аўтамабіляў той жа маркі.
Урачыстая перадача аўто новым гаспадарам адбылася на пляцоўцы перад абласной філармоніяй. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік гарвыканкама Мечыслаў Гой, генеральны дырэктар тытунёвай фабрыкі Юрый Чарнышоў, галоўны ўрач цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Раманчук і прадстаўнікі іншых паліклінік Гродна.
Прадстаўнікі адміністрацыі горада падзякавалі кіраўніцтву фабрыкі. Пасля гэтага аўтамабілі раз’ехаліся па новым уладальнікам. Частка падораных аўто перайшла ў падпарадкаванне цэнтральнай паліклініцы, бо яна абслугоўвае раён, паведаміў «Гродно Плюс».
Аўто, атрыманыя паліклінікамі - пяцімясцовыя, з пастаянным поўным прывадам (4×4), аб’ёмам рухавіка 1,7 л, механічнай каробкай перадач.
Закупку новых аўтамабіляў LADA Niva travel аб’яўлялі на сайце дзяржзакупак усе сем дарослых паліклінік горада і адна дзіцячая (№ 2). Паліклінікі збіраліся закупіць як раз 12 аўтамабіляў на мінімальную суму 370 000 рублёў. У заяўках было адзначана, што машыны будуць набытыя на спонсарскія сродкі. У дзвюх паліклініках Hrodna.life распавялі, што спонсар — «табачка».
У дакументацыі былі ўказаны прычыны закупкі. Гэта каранавірус і тое, што частка тэрыторый абслугоўвання знаходзіцца ў раёнах, і туды няпроста дабірацца. Таму паліклінікі мелі патрэбу менавіта ў паўнапрывадных аўтамабілях. У большасці выпадкаў патрабаваўся рэчавая скрыня з ахалоджаннем і падагрэў пярэдніх сядзенняў. Як і было пазначана ў заяўках, паліклінікі атрымалі машыны шэрага колеру.
Праз пандэмію нагрузка на і без таго стары аўтапарк вырасла. У адной з паліклінік Hrodna.life распавялі, што з красавіка па снежань 2020 года машыны праехалі ўдвая больш, чым звычайна праязджаюць за 12 месяцаў. За дзень па горадзе машына магла праехаць 200−300 км.
Удакладніць падрабязнасці ў тытунёвай фабрыкі Hrodna.life пакуль не ўдалося.
Чытайце таксама:
Да гэтага аўтапарк гродзенскіх паліклінік абнаўлялі ў канцы 2019 года. За кошт гарадскога бюджэту закупілі дзевяць новых аўтамабіляў LADA. Тады на балансе Гродзенскай цэнтральнай гарадской паліклінікі было 74 машыны, з іх 35 адпрацавалі больш за 10 гадоў і былі ў стане крытычнага зносу, пісала «Беларусь Сегодня». На закупку тады сышло 144 000 рублёў. Яшчэ раней у 2019 годзе для паліклінік куплялі шэсць машын.
Чытайце таксама: 1400 гродненцев-курильщиков обследуют на рак легких. Как в Гродно будет проходить пилотный проект?
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…