Новости

Першы рэспубліканскі GASTROFEST пройдзе ў красавіку адразу ў шасці гарадах Беларусі

Фестываль Gastrofest пройдзе ў 2021 годзе ў новым фармаце — адразу ва ўсіх рэгіёнах краіны. Удзельнікамі фестывалю стануць 90 устаноў грамадскага харчавання Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Віцебска і Магілёва. Час правядзення фестывалю — з 15 красавіка па 2 траўня. Кошт фестывальнай прапановы ў Гродне — 24 рублі.

На гэты раз частку фестывальных сэтаў можна будзе замовіць дадому з дапамогай службы дастаўкі Scope Delivery. Будуць і іншыя прапановы ад партнёраў фестывалю. Напрыклад, для ўсіх наведвальнікаў фестывалю ў Гродне падрыхтавана адмысловая прапанова ад брэнду віна ТАМАДА. Пры аплаце гастрасэту карткай «Альфа-Банка» гасцям прапануюць смачны бонус пры наступным наведванні. А падпісчыкі гастрафэсту ў сацыяльных сетках змогуць атрымаць падарункі ад анлайн-гіпермаркета 21vek.by.

Гастрафэст — гэта серыя гастранамічных фестываляў. У іх розныя тэмы, але адна механіка. Установы грамадскага харчавання прапануюць свае найлепшыя сэты па фіксаванай цане ў пэўны прамежак часу. Гэта магчымасць спрабаваць, параўноўваць і галасаваць за лепшае.

Усе ўстановы ўдзельнічаюць у народным галасаванні на сайце gastrofest.by і ў аднайменным telegram-канале. Сачыць за навінамі гастрафэсту можна таксама ў Instagram.

Мінулы гастрафэст праходзіў у Гродне ў лютым 2021 і быў прысвечаны каве і дэсертам: у ім удзельнічалі толькі кавярні.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025