Фота: Газета Слонімская
На сайце выдання нібыта знайшлі публікацыю з рэпостам тэлеграм-канала, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Праверку праводзіць мясцовае аддзяленне міліцыі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Галоўнага рэдактара «Газеты Слонімскай» Мікалая Канановіча 7 красавіка выклікалі на апытанне. На наступным тыдні Мікалая зноў выклікаюць у міліцыю.
Друкаваная версія газеты не выходзіць з восені 2020, калі ў рэдакцыі адбыўся ператрус і была канфіскавана тэхніка. 9 лістапада следчыя ўчынілі ператрус дома у тагачаснай галоўнай рэдактаркі «Газеты Слонімскай» Ганны Валадашчук. Яна з’ехала з Беларусі, баючыся крымінальнага пераследу.
Па падобнай справе 19 сакавіка пакаралі штрафам у 12 000 рублёў рэдакцыю Hrodna.life і галоўнага рэдактара Аляксея Шоту. Рэдакцыя будзе абскарджваць рашэнне суда.
«Газета Слонімская» — штотыднёвае грамадска-палітычнае выданне, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 г., адроджаная ў красавіку 1997 года, распаўсюджваецца праз уласную сістэму. Уваходзіць у Асацыяцыю выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя Масмедыі».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…