У канцы 2020 года Валянцін (гродзенец папрасіў змяніць імя — Hrodna.life) спрабаваў уладкавацца на «Гродна Азот» слесарам-рамонтнікам. Анкета і кваліфікацыя задаволіла начальства, і ён прыйшоў на заключны этап працаўладкавання ў аддзел кадраў. Там Валянцін згадаў, што яго судзілі паводле арт. 23.34 КаАП (у рэдакцыі 2003 года — «Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў»). Менавіта пасля гэтага, як лічыць гродзенец, на працу яго не ўзялі.
Аб вакансіі ён даведаўся ад знаёмых, якія там працуюць. Ён патэлефанаваў па ўказаным у аб’яве нумары. Валянціна запрасілі запоўніць анкету ў аддзеле кадраў. На наступны дзень яму патэлефанаваў начальнік і прапанаваў азнаёміцца з участкам і пазнаёміцца з майстрам. «Мы хутка знайшлі агульную мову», — сказаў Валянцін.
Пасля гэтага ў яго быў тэст на веданне спецыфікі і адпаведнасць заяўленым навыкам. «Тэст я прайшоў, і кіраўніцтва было вельмі зацікаўленае ў маёй кандыдатуры. Плюс, я меў разрад па спецыяльнасці, якая была вельмі неабходная ў цэху, але ні ў каго яе не было — прыйшлося б з нуля рыхтаваць спецыяліста», — распавёў Валянцін Hrodna.life (спецыяльнасць Hrodna.life не пазначае, так як Валянцін баіцца ціску на блізкіх, якія працуюць на прадпрыемстве).
Валянцін адправіўся да галоўнага механіка «Гродна Азот». «Галоўны механік, як і ўсе, з кім я да гэтага размаўляў, цікавіліся маімі палітычнымі поглядамі, бо ў выпадку майго магчымага затрымання, забастоўкі ці іншых прычын немагчымасці выканаць пастаўленыя задачы пацерпяць усе. Я пераканаў яго ў тым, што ў першую чаргу шукаю магчымасць працаваць, а не наадварот. Галоўны механік ўхваліў маю кандыдатуру», — казаў Валянцін.
Пратэсты і страйкі на «Гродна Азот»
«Гродна Азот» пасля выбараў стаў адным з цэнтраў пратэстаў. «Азотаўцы» выходзілі на мітынгі ў робах, за што некаторых прыцягнулі да адказнасці паводле арт. 23.34 КаАП.
Супрацоўнікі «Гродна Азот» запатрабавалі ад начальства публічна прызнаць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта. Рабочыя адкрыта звярнуліся да ўладаў горада і сілавікоў у сувязі з тым, што адбываецца ў краіне. Яны вялі перамовы з начальствам і казалі аб спыненні прадпрыемства.
У дзень агульнанацыянальнай забастоўкі 26 кастрычніка 2020 года супрацоўнікаў каля заводакіраўніцтва затрымалі і збілі ў аўтобусах амапаўцы. Пасля гэтага пачаліся звальненні на прадпрыемстве. Пры гэтым некаторыя работнікі палічылі, што звальненні былі незаконнымі, і вырашылі аспрэчыць іх у судзе.
«Не важна, наколькі я патрэбны спецыяліст»
Подпісы на анкеце Валянціна таксама паставілі галоўны інжынер і гендырэктар. Гэта азначала, што яго кандыдатура ўхвалена. Ён адправіўся з анкетай ў аддзел кадраў. Там Валянціна зноў спыталі аб яго палітычных поглядах. Ён удакладніў, што яго судзілі паводле арт.23.34 КаАП (у рэдакцыі 2003 года — «Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў»).
У канцы сакавіка з’явілася інфармацыя, што ў краме «21vek.by» пры прыняцці на працу патрабуюць выпіску з РУУС — даведку аб несудзімасці па артыкуле 24.23. Пазней гэта аказалася фэйкам.
— 9 жніўня 2020 года я быў «прыняты» на вул. к. Маркса, калі накіроўваўся на прыпынак па вул. Савецкай, каб даехаць да месца працы каля
Пасля гэтага ў аддзеле кадраў яму сказалі, што нягледзячы на адабрэнне, аддзел унутранай бяспекі, хутчэй за ўсё, не дасць ходу яго анкеце. «Не важна, наколькі я кваліфікаваны і патрэбны спецыяліст», — адзначыў Валянцін. Яго папрасілі чакаць званка. Пасля пяці дзён чакання ён патэлефанаваў сам і даведаўся, што на працу яго не возьмуць. Зараз Валянцін працуе ў іншай сферы.
Да таго ж, па словах Валянціна, яго запрашаюць ва УУС на гутаркі, дзе яму тлумачаць адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Апошнім разам яго выклікалі 25 сакавіка. У той дзень таксама затрымалі Любоў Сарлай, якую неаднаразова судзілі па арт. 23.34 КаАП і Ульяну Ляскевіч, якую ў жніўні выклікалі ў Следчы камітэт як сведку па арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
«Гродна Азот» цікавіцца «адносінамі з праваахоўнымі органамі»
На «Гродна Азот» адкрыта больш за 10 вакансій, сярод іх усё яшчэ лічыцца «слесар-рамонтнік 4−5 разраду», мяркуючы па раздзелу «Вакансіі» на сайце прадпрыемства.
Акрамя таго, у анкеце трэба пазначыць, хто з блізкіх сваякоў працуе ў ААТ «Гродна Азот» і ці прыцягваліся вы да адміністратыўнай ці крымінальнай адказнасці. Мяркуючы па дакуменце на сайце, анкета стваралася яшчэ ў 2015 годзе.
У Палажэнні аб конкурсным адборы для замяшчэння вакантных пасад ад таго ж года ёсць пералік асоб, якія не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе. Сярод іх не пазначана адміністрацыйная адказнасць.
Рэдакцыя Hrodna.life паспрабавала атрымаць каментар кіраўніцтва. У аддзеле па бяспецы і кадрах параілі звярнуцца ў інфармацыйна-рэдакцыйны аддзел. Там Hrodna.life на пытанне, ці можа прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт.23.34 КаАП быць перашкодай да працаўладкавання, папрасілі адправіць пісьмовы запыт. Звароты могуць разглядацца ад 15 дзён да месяца. Рэдакцыя Hrodna.life накіравала запыт і апублікуе адказ, калі яго атрымае.