Праваабарончы цэнтр «Вясна» 31 сакавіка прызнаў палітвязнямі старшыню непрызнанага ўладамі саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс і прадстаўнікоў Саюза Анджэя Пачобута, Ірэну Бернацкую, Марыну Цішкоўскую і Ганну Панішаву.
Анжаліку Борыс затрымалі 23 сакавіка. На наступны дзень яе асудзілі на 15 сутак за арганізацыю свята «Казюкі».
Чытай яшчэ: Дипломатический скандал: МИД Беларуси предложил польскому консулу в Гродно покинуть страну
25 сакавіка сілавікі правялі ператрус у журналіста і сябра Саюза палякаў Анджэя Пачобута. У яго вынялі тэхніку і дакументы. Пачобута даставілі ў СІЗА № 1 г. Мінска.
У той жа дзень прайшлі ператрусы ў Ірэны Бернацкай і Марыі Цішкоўскай, прадстаўнікоў грамадскіх польскіх школ у Лідзе і Ваўкавыску. Пасля пературсу Бернацкую і Цішкоўскую затрымалі.
Супраць прадстаўнікоў Саюза палякаў узбуджана крымінальная справа па ч.3. арт.130 КК — «Распальванне варожасці».
Чытай яшчэ: Белосток приостановил сотрудничество с Гродно из-за репрессий против поляков
«Патрабуем тэрмінова вызваліць з-пад варты прадстаўнікоў „Саюза палякаў Беларусі“ Анжаліку Борыс, Анджэя Пачобута, Марыну Цішкоўскую, Анну Панішэву, Ірэну Бернацкую, а таксама спыніць ціск і запужванне ў адносінах прадстаўнікоў нацыянальнай меньшасці ў Беларусі» — піша «Вясна»