Пасля акцыі пратэсту 27 верасня ў Гродне Севяртоку прысудзілі 5,5 гадоў калоніі строгага рэжыму паводле арт. 364 і арт. 413 КК. Яфімовічу паводле арт. 364 КК — 2,5 года калоніі агульнага рэжыму, Юдзіну — 4, Хіжнякову — 2,5. Менавіта столькі запатрабаваў пракурор Сяргей Пятрашка.
UPD. 17 чэрвеня Гродзенскі абласны суд пакінуў прысуд без змянення.
Меру стрымання пакінулі ранейшай — заключэнне пад варту. З абвінавачаных спагналі 2 000 рублёў кампенсацыі пацярпеламу амапаўцу Башко. Такое рашэнне вынес суддзя Генадзь Мазайла ў судзе Ленінскага раёна Гродна.
Прысуд блізкія сустрэлі слязьмі. «Трымайся, тат!», — чуваць было ў зале. «Ды ўсё нармальна!», — адказвалі абвінавачаныя. Яны трымаюцца бойка.
Гродзенцаў Міхаіла Юдзіна, Міхаіла Яфімовіча, Вадзіма Хіжнякова пачалі судзіць пасля падзей 27 верасня 2020 года па арт. 364 КК — Гвалт ці пагроза прымянення гвалту ў адрас супрацоўніка органаў унутраных спраў. Іх заключылі пад варту.
Жыхара Мастоў Андрэя Севяртоку пачалі судзіць паводле арт. 364 КК і ч. 1 арт. 413 КК — Уцёкі з-пад варты. Віну гродзенцы не прызналі, Севяртока прызнаў часткова.
Паводле дзяржабвінавачання, на прыпынку «Усход» 27 верасня Севяртока наўмысна нанёс Заяц адзін удар кулаком у галаву, адзін — нагой па правай назе. У гэты час Яфімовіч наўмысна кінуў у Заяц невыяўлены прадмет, які трапіў у вобласць грудзей. Пасля чаго Юдзін наўмысна нанёс Башко адзін удар нагой па целе, адзін рукой па руцэ, і два — рукой у вобласць галавы. Адначасова з гэтым Хіжнякоў наўмысна кінуў у Башко невыяўлены прадмет, выкарыстоўваючы яго ў якасці прылады злачынства. У Башко — фізічны боль і пабоі, у Заяц — кароткачасовая страта здароўя.
Пацярпелы Башко заявіў пазоў абвінавачаным у 2000 рублёў і папрасіў пералічыць грошы ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна Гродна.
Міхаіл Яфімовіч звярнуў увагу на тое, што ў матэрыялах справы прысутнічаюць недапушчальныя доказы, дапушчаныя грубыя парушэньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. Яфімовіч папрасіў яго апраўдаць ў сувязі з недаказанасцю ўдзелу ў злачынстве.
«Як я і іншыя людзі, бачачы збіццё грамадзян, здзекі над мужчынамі, праявы бессаромнасці над жанчынамі - нашымі мамамі, жонкамі і сёстрамі, павінны былі рэагаваць на падзеі, якія адбываюцца? Па законе прайсці міма або рэагаваць паводле сваіх поглядаў і унутраных прынцыпаў?», — задаўся пытаннем Яфімовіч.
«Я шкадую аб тым, што апынуўся тут, на гэтай лаве. Але я спадзяюся на справядлівы і законны прысуд», — сказаў Міхаіл Юдзін. Ён папрасіў не пазбаўляць яго свабоды, паколькі ён вядзе «правільны лад жыцця», не мае шкодных звычак, мае пастаяннае месца жыхарства, працу, сям’ю — у тым ліку малалетніх дачок. «Мне вельмі хацелася б быць побач з імі і выхоўваць іх на карысць грамадства», — сказаў на заканчэнне Юдзін.
Хіжнякоў сказаў, што не адчувае сябе вінаватым і лічыць, што доказаў яго віны падчас следства і ў судзе не здабылі. Ён папрасіў апраўдальны прысуд.
Севяртока адзначыў, што хоць ён быў раней судзімы, але цяпер «пакінуў крымінальную свядомасць» і не хоча ў турму. У яго ёсць дачка-студэнтка і маці, якой «брат не дапаможа». Паводле яго слоў, Севяртока сядзеў за забойства «члена актыўнай банды вымагальнікаў». Андрэй адзначыў, што хадзіў на мітынгі ў Мастах, але пасля ціску праваахоўных органаў паехаў «самавыяўляцца» ў Гродне. Да гвалту ён не рыхтаваўся. «Больш таго, я праціўнік таго, што амапаўцы крайнія ва ўсім гэтым застаюцца. <…> Да жаль, тыя, хто падказваў, застануцца па-за кадрам».
Андрэй дапамагаў суседзям-пенсіянерам насіць прадукты на 4-ты паверх або кола напампаваць, займаўся дабрачыннасцю — адпраўляў грошы хворым дзецям па СМС, распавёў ён у судзе.
Андрэю «не па сабе», што пацярпелай апынулася жанчына — «амуніцыя прыглушвае формы», распавёў ён у апошнім слове. Ведаючы, што гэта жанчына, ён дзейнічаў бы акуратней.
— Навошта іх (абвінавачаных — Hrodna.life) засоўваць у месцы пазбаўлення волі, каб яны яшчэ больш раззлаваліся, радыкалізаваліся? <…> Падстава ў будучыні сутыкнуць ілбамі каго-то? Я не лічу гэта мэтазгодным ні з якога пункту гледжання: ні чалавечага, ні з пункту гледжання дзяржавы. Гэта зусім безадказнае стаўленне да будучыні, — сказаў Андрэй.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…