Сяргей Верамеенка у сваёй краме "Адметнасць" у Гродне. Фота з архіву Hrodna.life
Каля 16.00 27 сакавіка сілавікі прыйшлі з ператрусам дадому да Сяргея і Вольгі Верамеенкаў. Па якой справе ператрус, пакуль невядома.
Сяргей Верамеенка — гаспадар крамы з нацыянальнай сімволікай «Адметнасць». Сябра руху «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Неаднаразова адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мірных акцыях у папярэднія гады. Апошні раз яго асудзілі за ўдзел у акцыі 19 жніўня 2020 года.
Ператрус у Верамеенкаў скончыўся каля 19.20. Відавочцы паведамляюць, што міліцыянты вынеслі з дому цэлы багажнік рэчаў. З Вольгай паехалі ў краму «Адметнасць». Верагодна, там таксама будзе ператрус.
Ператрус у «Адметнасці» скончыўся каля 20.30. Вольгу Верамеенку адвезлі ў Следчы камітэт.
Яе адпусцілі з СК каля 21.30. Яна праходзіць сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму. Падпіску пра неразгалошванне Вольгу даць не прасілі. Верамеенка кажа, што следчыя цікавіліся выставай Алеся Пушкіна ў Гродне.
Ператрус праводзілі 10 чалавек, у тым ліку амапаўцы. З дому канфіскавалі майкі і значкі з Пагоняй, тэлефон і ноўтбук Вольгі, з крамы — некалькі магнітаў.
Сяргей Верамеенка таксама праходзіць сведкам па справе.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…