Навіны

Гродзенцу, які падчас пратэстаў заступіўся за азотаўца, прызначылі новае пакаранне

Мікіце Самарыну 25 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе прызначылі новае пакаранне — два з паловай гады пазбаўлення волі замест чатырох гадоў «хіміі».

Справу 23 сакавіка разгледзела судовая калегія ў складзе суддзяў Андрэя Ліхача, Уладзіміра Яўхуты і Валерыя Раманоўскага і вынесла рашэнне 25 сакавіка.

Суму кампенсацыі пацярпеламу амапаўцу Білідзе павялічылі - з 500 да 2000 рублёў.

Сам Мікіта ў суд не з’явіўся. Ён накіраваў ліст праз сябра. У ім ён распавёў, што паводле яго інфармацыі, у зале суду планавалі адвольныя затрыманні, што пагражала яму і прысутным. У будынку суда сапраўды знаходзіліся сілавікі.

Як ішоў разгляд справы

Мікіта 23 сакавіка хадайнічаў аб пераносе пасяджэння ў сувязі з амбулаторным лячэннем. Таксама ён хацеў адмовіцца ад адваката, бо планаваў абараняць сябе сам. «У мяне няма даверу да гэтага абаронцы. Яна не можам прадстаўляць мае інтарэсы — мы нават не размаўлялі з нагоды справы», — сказаў Мікіта. Адвакат падтрымала хадайніцтва, пракурор палічыла довады неабгрунтаванымі. Суд хадайніцтва не задаволіў.

Справа Мікіты Самарына

Мікіту Самарына, якога абвінавачвалі ў распыленні газу ў твар амапаўцу 25 жніўня паводле арт. 364 КК, асудзілі 11 снежня на чатыры гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Самарын таксама абавязаны выплаціць 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды супрацоўніку АМАП. Мікіту вызвалілі ў зале суда — змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Пасля затрымання 5 кастрычніка Мікіту Самарына кінулі ў мікрааўтобус у кайданках, зацягнутых вышэй кісцяў на запясце — у яго засталіся шнары ад рэзаных ран. Прама ў аўтобусе Самарыну нажом абрэзалі доўгія валасы. У Галоўным упраўленні па арганізаванай злачыннасці яму загадалі даць паказанні пад пагрозай вывезці ў лес і завядзеннем крымінальнай справы на затрыманага з ім сябра.

Пракурор: прысуд занадта мяккі

Прысуд варта змяніць, таму што ён занадта мяккі, пакаранне не адпавядае цяжару злачынства і асобе абвінавачанага, распавяла ў судзе пракурор. Суд не ўлічыў ступень грамадскай небяспекі злачынства. На думку пракурора, Самарын свядома падвышаў узровень напружанасці ў грамадстве, распальваў нянавісць да супрацоўнікаў УУС, дэстабілізаваў палітычную абстаноўку ў краіне, падрываў аўтарытэт улады.

Пракурор прапанавала прызначыць Самарыну чатыры гады турмы і заключыць яго пад варту.

Суд не ўлічыў характар прычыненых пацярпеламу амапаўцу Білідзе фізічных і маральных пакут. Яму варта выплаціць не 500, а 2000 рублёў, лічыць пракурор.

Самарын: прысуд незаконны

Мікіта прысуд палічыў незаконным, папрасіў яго адмяніць і накіраваць на перагляд у суд першай інстанцыі з іншым складам суддзяў альбо альбо вярнуць у пракуратуру на даследаванне.

Суд не ўлічыў фізічны і псіхалагічны стан Самарына пры затрыманні, лічыць ён. Па яго словах, яму пагражалі і шантажавалі. Мікіта адзначыў, што міліцыянты перавысілі паўнамоцтвы, што пацвярджаецца медаглядам і звесткамі сябра, якога затрымалі разам з ім. Па гэтых фактах Мікіта звяртаўся ў Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС РБ, Галоўнае ўпраўленне СК, Галоўнае ўпраўленне КДБ, Савет Бяспекі, Генеральную пракуратуру РБ, Адміністрацыю прэзідэнта РБ. Заявы адусюль накіравалі на разгляд ва Ўпраўленне СК Гродзенскай вобласці. 5 студзеня 2021 года Мікіце адмовілі ў распачынанні крымінальнай справы.

Пацярпелы амапавец Біліда 25 жніўня пры першасным звароце да медыкаў сказаў, што сам распыліў сабе газ у вочы, распавёў Самарын, спасылаючыся на матэрыялы справы. Пазней ён падаў заяву аб атрыманні цялесных пашкоджанняў пры службе.

Суд не ўлічыў паказанні сведак, якія давалі паказанні на карысць Самарына, а некаторыя сведкі прысутнічалі на судовым разглядзе да дачы паказанняў, сцвярджае гродзенец. Тэлефон Мікіты, які нібыта вярнулі маці, яна не атрымала, успомніў Самарын.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024