Каля 8:00 25 сакавіка дадому да журналіста Анджэя Пачобута прыйшла «міліцыя ў балаклавах». Пра гэта паведаміла baj.by яго жонка Аксана.
Каля 10.00 стала вядома, што ператрус у Пачобута праходзіць у межах крымінальнай справы паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (КК) «Распальванне варожасці».
Анджэй Пачобут — журналіст і адзін з лідараў непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Працаваў у недзяржаўных беларускіх медыя і супрацоўнічаў з замежнымі выданням. Вывучае гісторыю Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі.
Увечары 23 сакавіка міліцыя затрымала дома старшыню непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс. 24 сакавіка яе асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышту за арганізацыю фестываля «Казюкі».
Читайте также:
Анджэй Пачобут: Хочаш выставіць уладу ці апазіцыю ў добрым святле — ты ўжо не журналіст