Партрэт Яўгена Жыхара на выставе ў "Цэнтры гарадскога жыцця". Магчыма, ён стаў прычынай прыходу АМАПу. Фота: Ірына Новік
Пракуратура праводзіць праверку выставы мастакага Алеся Пушкіна, якая адкрылася 19 сакавіка ў «Цэнтры гарадскога жыцця», па адрасе Кірава, 3, паведамляе «СБ. Беларусь сегодня».
Праверка звязана з размяшчэннем партрэта дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага пасляваненнага супраціву Яўгена Жыхара. «Па выніках разглядаемага факта будзе дадзена прынцыповая ацэнка: пры наяўнасці прадугледжаных законам падставаў - ажно да ўзбуджэння крымінальнай справы», — заявіў старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Максім Кірыла.
Напярэдадні, 23 сакавіка, гледачы прамога эфіра са старшынём аблвыканкама Ўладзімірам Каранікам задалі пытанне пра выставу ў «Цэнтры гарадскога жыцця». Прыкладна ў гэты ж час у памяшканне «Цэнтра» спрабаваў патрапіць АМАП.
«А что скажет наш уважаемый губернатор на то, что в городе с ведома местной власти продолжает работать рассадник бчб-заразы — так называемый «Центр городской жизни»?
Між іншым, фота таго самага Яўгена Жыхара размешчана ў экспазіцыі Дзяржаўнага пастаўскага краязнаўчага музея.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…