Навіны

Шмат салодкага і «няправільны» посуд. Гродзенская санстанцыя праверыла школьныя сталовыя

У школьных буфетах прадаюць шмат салодкага, а на сталах не заўсёды прыбіраюць пасля яды. Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі праверыў харчаванне ў дзіцячых садках і школах. Атрымаўся спіс найбольш шматлікіх парушэнняў.

За студзень-люты 2021 года спецыялісты санэпідслужбы праверылі 101 установу адукацыі. У асноўным гэта школы і дзіцячыя садкі, размешчаныя ў Гродне, некаторыя — у Гродзенскім раёне. Галоўны акцэнт пры маніторынгу быў зроблены на арганізацыю харчавання, распавяла загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна Канапінь.

Найбольш шматлікім парушэннем стаў продаж «лішніх» ласункаў у школьных буфетах. Паводле нормаў, павінна прадавацца не больш за 10 найменняў мучных і кандытарскіх вырабаў прамысловай вытворчасці ў пакаванні. У гродзенскіх школах іх прадавалі да 15.

«Такое парушэнне прасочваецца рэгулярна, у мінулым годзе таксама былі факты», — адзначыла Галіна Канапінь.

Абмежаванне па колькасці найменняў не распаўсюджваецца на выпечку ўласнай вытворчасці. Пры гэтым існуе норма, па якой у школьных буфетах нельга прадаваць часцей за два разы на тыдзень сасіскі ў цесце, смажанку, піцу ці іншыя мучныя вырабы з выкарыстаннем мяснога і каўбаснага фаршу.

Адно з сур’ёзных парушэнняў, паводле Галіны Канапінь, — няправільнае захоўванне прадуктаў. У сталовых не выконвалі ўмовы, устаноўленыя вытворцам. Напрыклад, гародніна і сыпкія прадукты — крупы, макароны, кандытарскія вырабы — захоўваліся пры нізкай тэмпературы і падвышанай вільготнасці. Гэта можа прывесці да таго, што яны хутка сапсуюцца.

Якія яшчэ парушэнні трапілі ў спіс тыповых

  • у сталовых не праводзілі ўборку абедзенных сталоў пасля кожнага выкарыстання
  • спецвопратка работнікаў аб’ектаў харчавання не цалкам закрывала асабістую вопратку
  • для ежы выкарыстоўвалі посуд і тару з пашкоджаным пакрыццём, расколінамі, дэфармацыямі ды іншымі дэфектамі
  • для гатавання выкарыстоўвалі посуд без адпаведнай маркіроўкі

Няякасных прадуктаў у буфетах і сталовых падчас маніторынгу спецыялісты санэпідслужбы не знайшлі.

Некаторыя парушэнні санітарна-эпідэміялагічных нормаў тычыліся не толькі арганізацыі харчавання. Напрыклад, не ва ўсіх санвузлах у дазатарах было вадкае мыла. У памяшканнях агульнага карыстання праводзілася няякасная ўборка. Такія выпадкі былі адзінкавымі.

Таксама ў дзіцячых садках і школах часам парушалі патрабаванні, уведзеныя ў сувязі з COVID-19. Напрыклад, не заўсёды супрацоўнікам па прыходзе на працу мералі тэмпературу. У некаторых школах не праветрывалі кабінеты.

Асноўныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўстаноў адукацыi вызначаюцца ў дакументах:

  • Спецыфічныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі, зацверджаныя Пастановай Савета міністраў РБ ад 2019/08/07 № 525
  • Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі ва ўмовах распаўсюджвання інфекцыі COVID-19
Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025