Пракурор Сяргей Пятрашка запытаў пакаранне для гродзенцаў, якіх абвінавацілі ў гвалце над амапаўцамі 27 верасня. Міхаіла Яфімовіча і Вадзіма Хіжнякова ён прапанаваў пакараць 2,5 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Міхаіла Юдзіна — 4 гадамі, Андрэя Севертоку — 5,5 гадамі.
Пацярпелы Башко заявіў пазоў абвінавачаным у 2000 рублёў і папрасіў пералічыць грошы ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна Гродна.
Адвакат звярнуў увагу на шматлікія парушэнні ў дакументах справы, з-за якіх яны не могуць лічыцца доказамі ў судзе.
Працягнуцца спрэчкі бакоў 24 сакавіка ў 14.30.
Гродзенцаў Міхаіла Юдзіна, Міхаіла Яфімовіча, Вадзіма Хіжнякова пачалі судзіць па арт. 364 КК — Гвалт ці пагроза прымянення гвалту ў адрас супрацоўніка органаў унутраных спраў. Іх заключылі пад варту.
Жыхара Мастоў Андрэя Севертоку пачалі судзіць паводле арт. 364 КК і ч. 1 арт. 413 КК — Уцёкі з-пад варты. Віну гродзенцы не прызналі, Севяртока прызнаў часткова.
Версія абвінавачвання
Паводле дзяржабвінавачання, на прыпынку «Усход» 27 верасня Севяртока наўмысна нанёс Заяц адзін удар кулаком у галаву, адзін — нагой па правай назе. У гэты час Яфімовіч наўмысна кінуў у Заяц невыяўлены прадмет, які трапіў у вобласць грудзей. Пасля чаго Юдзін наўмысна нанёс Башко адзін удар нагой па целу, адзін — рукой па руцэ, і два — рукой у вобласць галавы. Адначасова з гэтым Хіжнякоў наўмысна кінуў у Башко невыяўлены прадмет, выкарыстоўваючы яго ў якасці прылады злачынства. У Башко — фізічны боль і пабоі, у Заяц — кароткачасовая страта здароўя.
Як развівалася справа?
- Четырех гродненцев начали судить за насилие над милиционерами у «Галактики». Их обвинили в преступном сговоре
- Шесть лет тюрьмы за брошенный стаканчик. В Гродно продолжился суд за насилие над ОМОНовцами
- «Мелочи». Омоновец в суде рассказал о побоях, за которые гродненцу грозит до 6 лет тюрьмы
- В Гродно в воскресенье задержали 73 человека. Заведено два уголовных дела за насилие к сотрудникам ОВД