Навіны

«Праверылі падручнікі і карты». У польскія школы ў Гродне прыходзіла пракуратура

Прадстаўнікі пракуратуры горада Гродна прыходзілі ў СШ № 36 з польскай мовай навучання 12 сакавіка. Праз некалькі дзён, 16 сакавіка, супрацоўнікі пракуратуры прыйшлі ў польскую грамадскую школу імя Стэфана Баторыя пры Саюзе палякаў на Беларусі ў Гродне.

12 сакавіка ў СШ № 36 быў «вялікі кіпіш» пасля падзей у Брэсце, распавяла Hrodna.life мама аднаго з вучняў школы. У школу прыйшла пракуратура, перадало ёй дзіця. З якой мэтай прыходзілі сілавікі, невядома, але «дырэктар была вельмі напалохана».

У школе дзецям у той дзень раздалі польскамоўныя кнігі і папрасілі забраць іх з сабой. Па словах мамы вучня, сярод іх ёсць кнігі пра гісторыю Польшчы і Арміі Краёвай, але сустракаецца і проста польскамоўная літаратура, якая не ўваходзіць у вучэбную праграму.

Усе дакументы па харцэрстве [Харцэрства — польскі грамадска-выхаваўчы рух дзяцей і юнацтва, створаны па ўзоры брытанскага скаўтынгу — Hrodna.life] тэрмінова прыводзяцца ў парадак, распавяла мама вучня. На мінулых выхадных ва ўдзельнікаў харцэрства павінен быў быць начлег у школе, але яго адмянілі. «Вельмі напружаная абстаноўка», — сказала мама вучня Hrodna.life.

Датэлефанавацца дырэктару школы Hrodna.life не ўдалося. У пракуратуры паклалі слухаўку пасля таго, як журналіст прадставіўся, і больш не знялі.

Цікавіліся падручнікамі і картамі

Пракуратура Гродна 16 сакавіка прыйшла ў польскую грамадскую школу імя Стэфана Баторыя пры Саюзе палякаў у Гродне. Супрацоўнікі пракуратуры цікавіліся навучальнымі праграмамі, картамі і падручнікамі, што выкарыстоўваюцца падчас урокаў па гісторыі Польшчы. Таксама іх цікавілі асобы настаўнікаў і метадыстаў-кансультантаў, якія супрацоўнічаюць са школай. Пра гэта старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Анжаліка Борыс паведаміла ў Facebook.

Падчас гутаркі з Анжалікай Борыс сілавікі пыталіся, ці адзначаюцца ў школе польскія нацыянальныя святы і ці запрашае школа на свае мерапрыемствы польскіх дыпламатаў і прадстаўнікоў беларускай дзяржаўнай улады.

Дадзеныя аб тых, хто вывучае польскую мову, збіраюць у Баранавічах

Баранавіцкае (Брэсцкая вобласць) Упраўленне адукацыі збірае па ўсіх школах горада звесткі пра дзяцей, якія наведваюць Дом польскі - там дзейнічае грамадская польская школа. Інфармацыю пра гэта паведаміла адна з настаўніц. У школе, дзе яна працуе, дадзеныя падалі 28 класных кіраўнікоў. Сярод усіх вучняў Дом польскі наведваў толькі адзін.

Дом польскі - установа, дзе выкладаюць польскую мову і папулярызуюць польскую культуру. Такія дамы ёсць у многіх гарадах былой Заходняй Беларусі. Перыядычна яны сутыкаюцца з ціскам з боку ўладаў.

Крымінальная справа і дыпламатычны скандал

28 лютага 2021 года ў Польскай харцэрскай грамадскай школе імя Траўгута ў Брэсце, якая адносіцца да Брэсцкага форуму польскіх лакальных ініцыятываў, правялі мерапрыемствы з нагоды Дня памяці «адрынутых салдат» (так у Польшчы называюць былых жаўнераў Арміі Краёвай, якія не здаліся і пасля яе ліквідацыі змагаліся з камуністычнымі ўладамі ў 1944−53 гг.). Мерапрыемства наведаў консул Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Ежы Цімафеюк. Пракуратура Брэста крымінальную справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў, сузаснавальнік школы. Аднаго з «адрынутых салдат», Рамуальда Райса (псеўданім «Буры») называюць адказным за генацыд беларусаў ва Усходняй Польшчы зімой 1946 года.

9 сакавіка МЗС Беларусі паведаміў, што ў сувязі з грубым парушэннем Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах краіну павінен пакінуць консул Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Ежы Цімафеюк. 10 сакавіка Польшча прызнала персонай нон грата дыпламата з амбасады Беларусі ў Варшаве. 11 сакавіка беларускае МЗС прапанавала Генеральнаму консулу Польшчы ў Гродне Яраславу Ксенжэку пакінуць Беларусь.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025