Злева - Ігар Самалётаў, начальнік упраўлення БЭЗ УУС Гродзенскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі. Фота: gas.grodno.by
Злоўжываючы службовым становішчам, кіраўнікі прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці здзейснілі ў 2020 годзе 11 крадзяжоў. Таксама выяўлена 18 фактаў атрымання хабараў. Часцей за ўсё па карупцыйных злачынствах праходзяць кіраўнікі з аграпрамысловага комплексу.
Пра гэта на афіцыйным рэсурсе распавёў начальнік Упраўлення барацьбы з эканамічнымі злачынствамі (УБЭП) УУС Гродзенскага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі Ігар Самалётаў.
Па мінімум васьмі крымінальных працэсах, дзе абвінавачанымі былі кіраўнікі прадпрыемстваў, прысуды ўступілі ў сілу. Сярод іх:
Таксама за атрыманне хабару асуджаны да чатырох з паловай гадоў і штрафам у памеры 300 базавых велічынь дэпутат Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў, ён жа начальнік Роскага вытворчага ўчастка ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі».
Ігар Самалётаў адзначыў, што эканамічныя злачынствы адбываюцца ва ўсіх сферах эканомікі. Часцей за ўсё ў сферу ўвагі УБЭП трапляюць адукацыя, аграпрамысловы і паліва-энергетычны комплексы.
Чытайце таксама:
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…