Новости

Ігара Банцэра з Гродна прызналі палітвязнем. Ён галадае ўжо 12 суткі

Беларускія праваабаронцы 15 сакавіка прызналі абвінавачанага ў хуліганстве музыканта Ігара Банцэра палітычным зняволеным. Яны запатрабавалі неадкладнага вызвалення і спынення пераследу.

Ігару Банцару 41 год. Ён — лідар гродзенскага стрыт-панк-гурта Mister X. У Гродне займаецца культурнай і грамадскай дзейнасцю. Жанаты, трое дзяцей. Вегетарыянец, антыфашыст, стрэйтэйджар. Гродзенскага музыканта затрымалі 20 кастрычніка 2020 года і абвінавацілі ў хуліганстве за танец у стрынгах перад міліцыянтам 5 верасня. Ён настойвае: гэта перформанс. Ігара заключылі пад варту, трымалі ў адзіночнай камеры, адпраўлялі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу ў Мінск, змяшчалі ў карцэр.

Чаму яго прызналі палітвязнем?

Публічнае агаленне цела — распаўсюджаная форма пратэсту і выказвання свайго меркавання, адзначаюць праваабаронцы. Яны ўпэўненыя, што нягледзячы на дзёрзкі характар, акцыя носіць мірны характар і не пераследуе нізінныя матывы і замахі на ахоўныя свабоды іншых грамадзян.

Кваліфікацыя дзеянняў Ігара Банцара як крымінальнага злачынства (хуліганства) і яго ўтрыманне пад вартай на працягу некалькіх месяцаў з’яўляецца абсалютна непрапарцыйнай мерай, што сведчыць аб палітычным матыве пераследу Ігара Банцара з боку беларускіх уладаў, лічаць праваабаронцы.

Чытайце таксма: «Уявіце, што я паехаў граць канцэрт». Анжаліка Арэхва расказала, як сям’я чакае вынікаў суда над Ігарам Банцэрам

Таксама 15 сакавіка палітвязнем прызналі жыхарку Брэста Юлію Бодак, якую абвінавацілі па тым жа артыкуле. Па стане на 15 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі зняволенымі 287 чалавек.

Галадоўкі сярод палітвязняў

На 15 сакавіка Ігар Банцэр галадае ўсухую 12 суткі. Па паведамленнях блізкім, ён пад кругласутачным наглядам, часам яго наведвае лекар, які вымярае ціск. У судзе 12 сакавіка ён выглядаў знясіленым, у яго змяніўся голас. Наступнае судовае пасяджэнне прызначана на 18 сакавіка.

15 сакавіка палітвязень Ігар Лосік пасля трох сутак спыніў сухую галадоўку. На галадоўцы застаюцца Дзмітрый Фурманаў, ягоная дзяўчына Вольга Каракіна і супрацоўніца фонду «Страна для жизни» Марына Гарбуз.

Рэакцыя на галадоўкі

Святлана Ціханоўская ў сваім Telegram-канале 14 сакавіка заклікала Ігара Лосіка, Ігара Банцэра і Дзмітрыя Фурманава спыніць галадоўку.

«Вы можаце не даведацца пра тое, што я цяпер кажу гэтыя словы. Але мы ўсе ведаем пра вас і вашую бязмежную мужнасць. Вы зараз рызыкуеце сваімі жыццямі, выказваючы свой пратэст праз галадоўку. Але мы, беларусы, не гатовыя рызыкаваць вамі.

Як чалавек, маці і жонка, я прашу вас спыніць галадоўку. Вы патрэбныя вашым блізкім, бацькам і дзецям. Вы патрэбны Беларусі. Але як палітык я раблю ўсё магчымае, каб вызваліць вас і сотні беларусаў, якія без віны зачыненыя ў суседніх з вамі камерах".

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025