Выставу “Танцтэатр у тэатры” ў Цэнтры гарадскога жыцця адкрылі 12 сакавіка перфомансам балетмайстра Гродзенскага драмтэатра Вікторыі Бальцар. Выстава прысвечана 25-годдзю танцтэатра “Галерэя”. Напярэдадні юбілею калектыву Вікторыя даведалася, што з ёй не працягваюць кантракт. Правесці выставу ў памяшканні тэатра забаранілі. 

Вернісаж распачаўся ў 21.40 з перформансу балетмайстра. “Афіцыйна наш працоўны дзень у драмтэатры сканчаецца ў 21.40. Таму кожны раз [калі акторы праводзілі імпрэзы у Цэнтры – Hrodna.life] мы пісалі тлумачальныя лісты, чаму адсутнічаем у наш працоўны вечаровы час. Сёння мы вырашылі сабрацца пасля гэтай гадзіны”, – патлумачыла Вікторыя Бальцар выбар часу мерапрыемства.

Драмтэатр забараніў юбілейную выставу танцораў. Вікторыя Бальцар прэзентавала яе ў Цэнтры гарадскога жыцця
Вікторыя Бальцар. Працавала балетмайстаркай у Гродзенскім драмтэатры 25 гадоў. Зараз з ёй не працягваюць працоўны кантракт

“У гэтай выставе – ўсё жыццё. Ад 96-га года да апошняй пастаноўкі”

Гледачам прадставілі спектакль пад назвай “XXL”. “Мне здалося, што гэтая харэаграфія тут [у памяшканні Цэнтра – Hrodna.life] канцэптуальна цікавая. Людзі прыходзяць сюды і я знаходжуся сярод іх, а не ў вялікай зале. Я паказала, што ў ва мне адкрываецца. Я здымаю простую абалонку, а там, унутры ў кожнага з нас, шмат усялякага”.

Чытай яшчэ: «Осталось сыграть два спектакля». Гродненский драмтеатр не продлил контракт с актрисой Оксаной Пликус

Драмтэатр забараніў юбілейную выставу танцораў. Вікторыя Бальцар прэзентавала яе ў Цэнтры гарадскога жыцця
Вікторыя Бальцар, перформанс XXL у Цэнтры гарадскога жыцця

“Танец – выдатна. Забарона мастацтва – абсурд”

“Цэнтр гарадскога жыцця – адзіная незалежная пляцоўка ў горадзе. Калі адміністрацыя драматэатра забараніла праводзіць выставу, вырашылі зрабіць гэта тут. Нягледзячы на тое, што мы жывем у стане пастаяннай забароны, трэба шукаць пазітыўныя моманты. Яны ёсць у мастацтве. Танец – гэта выдатна. Забараніць мастацтва – гэта абсурд”, – распавяла Hrodna.life куратарка выставы Ірына Варкулевіч.

Ірына Варкулевіч. куратарка выставы "Танцтэатр у тэатры"
Ірына Варкулевіч. куратарка выставы “Танцтэатр у тэатры”

“Дуэт Аляксандра Цебянькова і Вікторыі Бальцар першым у Гродне пачаў танцаваць кантэмпарары. Яны паказалі, што танец – гэта не тое, што ты бачыш, а тое, што адчуваеш. У танцы Вікторыі я пабачыла рэтраспектыву ўсяго, што было, а таксама і саму Вікторыю, якой яе ведаю”, – расказала Hrodna.life глядачка Іна Максімчык.

31 сакавіка ў Вікторыі Бальцар сканчаецца працоўны кантракт з драматэатрам. Балемайстру паведамілі, што падаўжаць кантракт адміністрацыя не будзе. Патлумачыць рашэнне кіраўніцтва адмовілася.

Драмтэатр забараніў юбілейную выставу танцораў. Вікторыя Бальцар прэзентавала яе ў Цэнтры гарадскога жыцця
Вікторыя Бальцар, элемент перфомансу XXL

Пабачыць выставу можна ў Цэнтры гарадскога жыцця да 18 сакавіка.

Чытай яшчэ:

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]