У Гродне абследуюць стан усіх вуліц горада пасля зімы. На праверку дарожнага пакрыцця і яго асновы плануюць выдаткаваць 12 000 рублёў.
Усяго камунальнікі маюць намер ацаніць стан і якасць ўтрыманьня 3 665 685 квадратных метраў на 787 гарадскіх вуліцах. Завяршыць сезонную ацэнку павінны да 30 чэрвеня 2021 года.
Цяпер гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка (ЖКГ) шукае выканаўцу. Заяўку размясцілі на сайце дзяржзакупак.
«Гэта адна з складнікаў абслугоўвання дарог. Праводзяцца агляды менавіта саміх праезных частак. Гэта гадавы закупка», — удакладніў Hrodna.life генеральны дырэктар Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзмітрый Савашэвіч.
Правяраць будуць стан і якасць так званага дарожнага адзення гродзенскіх вуліц. Гэта не толькі верхні пласт — дарожнае пакрыццё — але і яго аснова з розных матэрыялаў.
Акрамя сезоннага вясновага агляду арганізуюць рэгулярныя патрульныя агляды на ўсім працягу вуліц. У залежнасці ад патрабаванняў да іх, агляды будуць штодзённыя, не радзей як два разы на тыдзень і не радзей за адзін раз на тыдзень. Інфармацыю аб знойдзеных дэфектах накіруюць у гарадское ЖКГ і падраднай арганізацыі, якая абслугоўвае вуліцы, абмяркуюць бягучы рамонт і яго тэрміны.
Читайте также: