Мірная дэманстрацыя 6 верасня 2020 года. Фота: Алена Кавальчук
Трох гродзенцаў асудзілі за падзеі 6 верасня на тры і тры з паловай гады абмежавання волі. Адбываць пакаранне гродзенцы будуць у папраўчых установах адкрытага тыпу. Прысуд вынеслі 9 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна.
Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Іллі Паланянкіну тры гады «хіміі», Яну Дайліда — тры з паловай гады, Пятру Грэцкаму — тры гады паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Дзяржабвінаваўца запытваў ад двух да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі.
Падчас следства Дайліда і Грэцкі былі пад падпіскай аб нявыездзе. Паланянкіна заключылі пад варту 15 верасня і прызналі палітвязнем, паведамляў пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна». Да абскарджання рашэння суда або накіравання ў выпраўленчую ўстанову трое гродзенцаў застаюцца пад падпіскай аб нявыездзе.
У 14.00 6 верасня ў цэнтры Гродна быў запланаваны чарговы марш нязгодных з дзеяннямі ўладаў гараджан. Пратэстоўцы збіраліся ў шасці кропках горада, каб дайсці на Савецкую плошчу. Ужо на гэтым этапе пачаліся жорсткія затрыманні ў розных частках горада. Калону, якая змагла сабрацца на плошчы Савецкай і ішла ў бок ТРК «Trinity», канчаткова разбілі на праспекце Янкі Купалы. Пры затрыманнях і мужчын, і жанчын душылі, цягнулі іх па асфальце і распылялі газ прама ў твар. У АМАП паляцелі бутэлькі.
Чытайце таксама:
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…