Пракуратура Гродна падала ў суд на дзіцячы хоспіс: арганізацыя быццам бы самавольна заняла хол дзіцячай паліклінікі, у якой арандавала памяшканне. «Па холе ёсць асобнае пагадненне аб супрацоўніцтве. Рамонт зрабілі за кошт хоспіса, у холе праводзілі сустрэчы для бацькоў, інклюзіўным кінапрагляды», — кажа дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка. Лістоў або запытаў ад паліклінікі, акрамя як рахункаў на перадаплату арэнды і камуналкі за сакавік, хоспіс за апошні месяц не атрымліваў.
«Усё ідзе да ліквідацыі, — лічыць дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка. — Нам проста не даюць працаваць».
Дагавор арэнды з гродзенскай дзіцячай паліклінікай № 2 хоспіс заключаў на тры кабінета. Па холе ёсць асобнае пагадненне аб супрацоўніцтве. У ім запісана, што хоспіс можа выкарыстоўваць гэта памяшканне для сваёй дзейнасці, распавяла Вольга Вялічка Hrodna.life. Рамонт у кабінетах і холе зрабілі за кошт сродкаў хоспіса. У адным з памяшканняў быў сенсарны пакой, у холе праводзілі сустрэчы для бацькоў, майстар-класы, сустрэчы з валанцёрамі, інклюзіўныя кінапрагляды і іншыя мерапрыемствы.
«Хол і калідор — гэта зоны праходу да кабінетаў. Яны, як і санвузел,
знаходзяцца ў агульным карыстанні, а не «хоспіс завалодаў імі самавольна», — удакладніла Вольга.
Зараз хол і сенсарны пакой не выкарыстоўваюцца. У арандаваных кабінетах працуе бухгалтэрыя і спецыяліст па сувязях з грамадскасцю. Усяго ў дзіцячым хоспісе працуюць 9 чалавек. Спецыялісты праводзяць індывідуальныя заняткі з дзецьмі ў Цэнтры паліятыўнай дапамогі на Дамейка, пры праваслаўнай царкве.
На хоспіс у пракуратуру Гродна паскардзілася дзіцячая паліклініка № 2, у якой ён арандаваў памяшканні, паведаміла прэс-служба пракуратуры Гродзенскай вобласці. Разгледзеўшы зварот, у пракуратуры прыйшлі да высновы, што ў траўні 2020 года хоспіс самавольна, без дадатковага пагаднення, заняў памяшканні агульнага карыстання — вестыбюль і калідор паліклінікі, у якіх арганізаваў швейную вытворчасць. Амаль чатыры месяцы супрацоўнікі хоспіса не працуюць у будынку дзіцячай паліклінікі, раней выкарыстаныя памяшкання зачыненыя, але не здадзены арэндадаўцу, удакладнілі ў пракуратуры.
Там адзначылі, што паліклініка ў 2020 не магла арганізаваць асобны ўваход і дадатковыя ізаляваныя памяшканні і шлюзы для медыкаў, неабходныя ў сувязі з COVID-19, без выкарыстання арандаваных хоспісам памяшканняў. «Кіраўніцтва паліклінікі неаднаразова прапаноўвала дырэктару хоспіса вызваліць самавольна занятыя плошчы, а таксама датэрмінова скасаваць дамову арэнды. Атрымаць згоду другога боку не ўдалося», — паведамілі ў пракуратуры. Пракуратура прапанавала кіраўніцтву дзіцячага хоспіса ўрэгуляваць спрэчку ў дасудовым парадку і вызваліць ўсе памяшканні паліклінікі. Атрымаўшы адмову, пракуратура падала пазоў у эканамічны суд Гродзенскай вобласці.
Вясной 2020 года ў холе паліклінікі валанцёры хоспіса на базе майстэрні для людзей з інваліднасцю пачалі шыць і бясплатна перадаваць медыкам ахоўныя касцюмы. Тады пандэмія толькі прыйшла ў Беларусь, і сродкаў абароны вельмі бракавала. У траўні кіраўніцтва паліклінікі палічыла, што валанцёры павінны пакінуць гэтае памяшканне. Пераязджаць не было куды. Даведаўшыся пра праблему, старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой прапанаваў валанцёрам памяшканне камбіната школьнага харчавання (КШХ) у Пышках, якое не выкарыстоўвалася, на тры месяцы. Пытанне з арэндай паабяцалі вырашыць за кошт горада, дапамагчы з пошукам спонсараў. Там зрабілі рамонт, валанцёры пераехалі.
У верасні КШХ змяніў замкі на майстэрні і прымусіў хоспіс пакінуць памяшканне. Пазней камбінат скасаваў дамову арэнды з хоспісам праз суд.
Чытайце таксама: В Гродно во время благотворительной встречи задержали директора детского хосписа
22 кастрычніка 2020 года аб скасаванні дагавора арэнды паведаміла і дзіцячая паліклініка. У той жа дзень у хоспіс з праверкай прыйшоў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Пытанні да дабрачыннай арганізацыі былі па выплаце падаткаў. Пасля агляду канфіскавалі нататнік, бухгалтарскія дакументы, сістэмныя блокі. Пазней у хоспіса забралі апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ).
У снежні 2020 года адносна Вольгі Вялічка завялі крымінальную справу па падазрэнні ў злоўжыванні спонсарскай дапамогай. Да гэтага Вольга з дзецьмі пакінула Беларусь, бо з’явілася інфармацыя, што дзяцей могуць адабраць.
Зараз у дачыненні да дыректаркі гарадзенскага дзіцячага хоспіса вядзецца крымінальная справа па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса па факце крадзяжу маёмасці грамадскай арганізацыі, паведамілі ў пракуратуры.
Грамадская дабрачынная арганізацыя «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» была заснавана 19 верасня 2008 года для дапамогі цяжка і безнадзейна хворым дзецям, якія маюць множныя парушэнні развіцця, і іх сем’ям. Цяпер хоспіс дапамагае больш як 50 сем’ям.
Чытайце таксама: Благотворительность и дело жизни. В Гродно открывается выставка в поддержку детского хосписа
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…