Навіны

Ад 1,5 да 2,5 гадоў пазбаўлення волі могуць атрымаць гродзенцы за счэпку на вуліцы Гарнавых у верасні

Пракурор запытала для братоў Юрыя і Уладзіміра Седзянеўскіх паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Для Надзеі Сцяпанцавай — два з паловай гады пазбаўлення волі, Жанны Захаркевіч — два гады пазбаўлення волі. Пяты абвінавачаны — Аляксандр Якубоўскі - не дайшоў да канца суда, яго абвясцілі ў вышук.

Выключылі «злачынную змову» і «помсту за выкананне службовай дзейнасці»

Змякчальнай акалічнасцю ў Седзянеўскіх палічылі наяўнасць малалетніх дзяцей: траіх ва Уладзіміра і дваіх — у Юрыя. Пракурор Аліна Чумаземец папрасіла заключыць гродзенцаў пад варту пасля абвяшчэння прысуду. З абвінавачвання яна выключыла «злачынную змову» і «прымусу да змены характару дзейнасці альбо з помсты за выкананне службовай дзейнасці» ў арт.364 КК.

Што адбылося 6 верасня на Гарнавых:

Версія прокорора:

Пецярых гродзенцаў абвінавацілі ў тым, што 6 верасня 2020 года каля 13.20 яны прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). У выніку [перашкод для руху транспарту] аўтобусны парк панёс страты ў памеры 20,10 рублёў, тралейбуснае ўпраўленне — 51,59 рубля, сказала пракурор.

Па версіі дзяржабвінавачання, на вул. Гарнавых, 10 каля 13.25 пяцёра гродзенцаў «арганізавана, узяўшыся за рукі […], выбудаваўшыся ў шэраг, падышоўшы ўшчыльную да супрацоўнікаў УУС, працягваючы рух на іх, сваім целам сталі выштурхоўваць супрацоўнікаў са свайго шляху». Гэта прычыніла 11 супрацоўнікам фізічны боль і пабоі, таму гродзенцаў абвінавацілі паводле арт. 364 КК. Сцяпанцову таксама абвінавацілі ў тым, што яна нанесла не менш за адзін ўдар правай рукой у твар сілавіку.

Версія абвінавачаных:

Абвінавачаныя сцвярджалі, што не бачылі апазнавальных знакаў на «людзях у чорным» і не чулі ад іх папярэджанняў і просьбаў разысціся. Як сілавікоў іх абвінавачаныя не ўспрымалі. Гараджане, у натоўпе якіх яны апынуліся, не выкрыквалі лозунгаў і не мелі пры сабе сімволікі, не праяўлялі агрэсіі.

«Некаторыя падзеі - вынік выпадковасці, а не злачыннага намеру»

У абвінавачаных не было злачыннага намеру па арт. 364 КК, так як яны не ведалі асабіста пацярпелых і не ведалі, што яны будуць на вул. Гарнавых. На відэа з месца падзей абвінавачаныя сапраўды знаходзіліся побач. Але «некаторыя падзеі - гэта вынік выпадковасці, а не злачыннага намеру і папярэдняй змовы», сказала адвакат.

Таксама яна адзначыла, што абвінавачаныя раней не траплялі ў поле зроку праваахоўных органаў, а прыцягваліся па адміністрацыйцы толькі па лініі ДАІ.

Пятерых гродненцев судят за сцепку в сентябре. Потерпевшие — 11 силовиков

Двое або адзінаццаць? Колькі сілавікоў пацярпелі

Пацярпелымі па справе прызналі 11 супрацоўнікаў АМАП. З іх паказанняў вынікае, што двое супрацоўнікаў звярнуліся да медыкаў з апёкам вачэй, аднаму сарвалі маску, у іх ляцелі пустыя і напоўненыя бутэлькі, у тым ліку, шкляныя, усе адчулі фізічны боль і пабоі.

Адвакат звярнула ўвагу, што першапачаткова ў справе было толькі двое пацярпелых, праз два месяцы іх стала ўжо 11. Пры тым, двое супрацоўнікаў з апёкам вачэй паведамілі медыкам, што пацярпелі ад газу, які распыліў АМАП каля 17.00 каля ўніверсама «Брэст». Пабоі іншых супрацоўнікаў не пацверджаны медыцынскімі даведкамі.

Што тычыцца бутэлек, гэта не інкрымінуецца абвінавачаным, адказала адвакат. Тое, што абвінавачаныя «натхнялі» іншых прысутных, таксама не можа быць ім інкрымінавана — яны не павінны адказваць за дзеянні іншых людзей, сказала адвакат.

Омоновец в суде Гродно: скандирование «Фашисты!» причинило моральные страдания

«Шкода нанесена не была»

Абвінавачаных прызналі грамадзянскімі адказчыкамі: яны павінны пакрыць шкоду аўтобуснаму парку і тралейбуснаму кіраванню: 20,10 і 51, 59 рублёў. Абвінавачаныя іск не прызналі.

Кіроўцы аўтобусаў і тралейбусаў паведамілі, што прастой 6 верасня быў такі ж, як у звычайныя дні ў гадзіну пік. Яны яго нагналі, ніхто з пасажыраў не абураўся. Пацярпела толькі кіроўца тралейбуса — гродзенка не змагла разлічыць час, каб схадзіць у туалет.

УЖРЭП абодвух раёнаў Гродна і УУС Гродзенскага аблвыканкама паведамілі, што шкода ў той дзень ім не была прычыненая. «Смецце» ў выглядзе кінутых кепак і прадметаў адзення заставалася толькі на месцах, дзе працавалі сілавікі.

«Калі б абвінавачаныя былі актыўнымі ўдзельнікамі падзей, іх затрымалі», — патлумачыла адвакат.

«Саджаюць не мяне, а жонку і дзяцей»

Падтрымаць Юрыя і Уладзіміра Седзянеўскіх, Надзею Сцяпанцову і Жанну Захаркевіч прыйшлі каля двух дзясяткаў гродзенцаў. Калі пачулі запытаныя абвінавачванні, некаторыя заплакалі.

Юрый Седзянеўскі жартуе, што паўтара года — гэта няшмат, і рыхтуецца прачытаць шмат кніг. «Саджаюць не мяне, а жонку і дзяцей», сказаў ён.

Паседжанне суда працягнецца 1 сакавіка ў 14.30. Пройдуць спрэчкі бакоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024