Навіны

«Тэхнічна пакуль немагчыма». У ДАІ Гродна нарэшце растлумачылі, што будзе з «лістамі шчасця» за няпройдзены тэхагляд

«Лісты шчасця» за адсутнасць тэхагляду з 1 сакавіка прыходзіць пакуль не будуць, удакладнілі у ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. З’яўляецца толькі прававая магчымасць дасылаць штрафы за зафіксаванае камерай парушэнне. Тэхнічна ж гэта ў бліжэйшы час не рэалізуецца, і аператыўнае вырашэнне гэтай задачы Дзяржаўтаінспекцыя не ставіць.

«Адкрываецца толькі прававая магчымасць прыцягнення да адказнасці», — удакладнілі ў ведамстве.

«Аднак, з тэхнічнага пункту гледжання ў бліжэйшай перспектыве гэта немагчыма, больш за тое, на сённяшні дзень Дзяржаўтаінспекцыяй пытанне аператыўнай рэалізацыі такіх магчымасцяў не ставіцца».

З 1 сакавіка пачынае дзейнічаць адказнасць для ўладальнікаў транспартных сродкаў за адсутнасць дазволу на допуск машыны да ўдзелу ў дарожным руху (тэхагляда), зафіксаваную камерамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме. Такая ж адказнасць прадугледжана за праезд на чырвоны сігнал святлафора і невыкананне шэрагавасці (рух па паласе для грамадскага транспарту). Змены прадугледжаны абноўленым Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Раней штрафы прыходзілі толькі за зафіксаваныя такімі камерамі парушэнні хуткасных рэжымаў і правілаў паркоўкі.

Тэхнічная магчымасць наладзіць ужо ўсталяваныя на дарогах камеры на адсочванне аплаты тэхагляду ёсць, сцвярджалі раней у кампаніі, якая займаецца усталяваннем і тэхнічным абслугоўваннем абсталявання для фотафіксацыі. «Любы датчык рэальна наладзіць пад новы функцыянал. Такім чынам, атрымліваючы дадзеныя пра ўсіх транспартных сродках, мы можам звяраць іх з базай УП „Белтэхагляд“. Дакладна так жа ўладальнік рызыкуе атрымаць „ліст шчасця“ за няпройдзены тэхагляд», — цытаваў спецыяліста av.by.

Чэргі на тэхагляд не сканчаюцца

З пачатку года ў «Белтэхаглядзе» адзначалі ажыятаж на праходжанне тэхагляду. «Калі параўноўваць студзень гэтага года і мінулага, то за 10 дзён рост склаў амаль 200 адсоткаў», — прыводзіў прыклад дырэктар УП «Белтэхагляд» Юрый Лянчэўскі. На прадпрыемстве нават дапускалі, што могуць скончыцца бланкі дазволаў на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Чэргі на праходжанне тэхагляду не сканчаюцца дагэтуль.

З 1 студзеня ў Беларусі скасавалі дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Цяпер замест яе ўвялі транспартны падатак, выплата якога больш не прывязаная да тэхагляду. Яго будуць выплачваць усе ўласнікі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у базе ДАІ МУС. Стаўкі падатку ў параўнанні з дзяржпошлінай знізілі. Сума будзе залежаць ад вагі і фактычнага часу валодання машынай.

Падзяліцца
Меткі: аўтозакон

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024