Навіны

«Так трэба». На выставе ў Гродне знялі некалькі карцін з-за чырвона-белай расфарбоўкі

На выставе Надзі Букі «Личное дело» 23 лютага знялі шэсць карцін з чырвона-белай афарбоўкай. Дзве карціны былі прысвечаныя пратэстам жніўня 2020 года, а чатыры былі напісаныя на зусім іншыя тэмы.

Выстава «Личное дело» мастачкі з Мінска Надзі Букі адкрылася ў Гродне 12 лютага. На ёй прадстаўлена графіка, жывапіс і кніжная ілюстрацыя мастачкі - 56 карцін і каля 20 ілюстрацый кнігі. Надзя Бука — мастачка, якая выразае карціны з каляровай паперы пры дапамозе звычайных манікюрных нажніц. Такія карціны яна называе аўтарскім словам «буцінанкі».

Аб тым, што карціны знялі, Надзя Бука даведалася з прэсы. Паводле яе слоў, некаторыя з шасці карцін не мелі нічога агульнага з пратэстамі, а былі напісаныя на тэму любові і веры. «Не ведаю, адкуль ногі растуць. Напэўна, вырашылі падстрахавацца», — пракаментавала яна сітуацыю Hrodna.life. Паводле яе слоў, у Kazzarma Mall Надзі паведамілі, што «так трэба было зрабіць», каб засцерагчы яе і даць існаваць выставе.

Надзя турбуецца аб тым, што не ўсе жадаючыя змогуць убачыць паўнавартасную выставу. Мастачка папрасіла вярнуць некаторыя карціны ў выставачную залу. На адсутнасць двух, прысвечаных падзеям жніўня 2020 года, — «Freedom» І «Набор для лета 2020» — яна гатовая пагадзіцца. У Kazzara Mall ёй пакуль не адказалі на просьбу.

На выставе ў Гродне знялі некалькі карцін з-за чырвона-белай расфарбоўкі. Фота: канал, чый сайт прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім

У суботу 27 лютага ў 17.00 запланавана сустрэча Надзі з гродзенцамі і экскурсія па выставе. Сустрэча адбудзецца, сказала Надзя Hrodna.life. «Не прыехаць было б несумленна ў адносінах да гледачоў», — лічыць яна. Таксама 27 лютага, а 14.00 запланаваная прэзентацыя кнігі ««Бася и ее волшебный мир» аўтарства мастачкі.

Надзя Бука з кнігай «Бася и ее волшебный мир». Фота прадастаўлена гераіняй

У Kazzara Mall вырашылі не каментаваць сітуацыю Hrodna.life.

Выстава «Личное дело» адкрылася 12 лютага і будзе працаваць па адрасе вул.Шчорса, 11б да 12 сакавіка, кожны дзень з 14:00 да 20:00. Уваход вольны. 27 лютага ў 17: 00 Надзя правядзе open talk для гасцей выставы, дзе больш падрабязна раскажа пра сваю творчасць і жыццё. Прысутнічаць можа любы жадаючы і без запісу.

Читайце таксама: «Каждая картина — это автопортрет». В Гродно впервые открылась выставка «бутинанок»

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024